Радыё Свабода прымае заяўкі на рэгіянальную стыпендыю RFE / RL на 2022 год

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE / RL) пачало прыём заявак на атрыманне рэгіянальнай стыпендыі RFE / RL на 2022 год.

Дэдлайн для заявак: 10 кастрычніка 2021 года.

Радыё Свабода прымае заяўкі на рэгіянальную стыпендыю RFE / RL на 2022 год

Мэта стыпендыі — садзейнічаць прафесійнаму развіццю журналістаў-пачаткоўцаў у краінах «Усходняга партнёрства» ЭЗ і на Заходніх Балканах у падтрымку свабоды і незалежнасці СМІ.

Стыпендыяты будуць адабраныя на конкурснай аснове з краін «Усходняга партнэрства» і на Заходніх Балканах і будуць базавацца ў мясцовых офісах RFE / RL. Чакаецца, што ў выніку праграмы стыпендыяты ўмацуюць свае журналісцкія навыкі і веды, разаўюць свае рэдактарскія якасці, пашыраць прафесійныя сувязі і паглыбяць разуменне ролі незалежнай прэсы ў сваёй краіне.

Пра што павінны ведаць заяўнікі

Падаваць заяўкі могуць журналісты з Арменіі, Беларусі, Грузіі, Молдовы і Ўкраіны.

Веданне ангельскай мовы не патрабуецца.

Стыпендыя разлічана на восем месяцаў — прыкладна з 3 студзеня да 31 жніўня 2022 году. Яна будзе ўключаць наведванне штаб-кватэры RFE / RL у Празе для дадатковага прафесійнага разьвіцця.

Удзельнікі праграмы будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю на тэрмін праграмы, якая адпавядае мясцовай шкале заработнай платы, працоўнае месца ў адпаведным бюро RFE / RL, а таксама аплатныя паездкі і пражыванне ў Празе.

Стыпендыятам, якія павінны пераехаць на працу ў мясцовае бюро, напрыклад, з рэгіянальнага гораду ў сталіцу, можа быць прадстаўлена жыллё.

Як будзе адбывацца выбар

Працэс адбору на стыпэндыю праходзіць на конкурснай аснове. Заяўкі прымаюцца да 10 кастрычніка 2021.

Кандыдаты будуць адабраныя на аснове іх кваліфікацыі, здольнасьці зрабіць унёсак у працу бюро, прыхільнасці місіі праграмы, а таксама іх прафесійнай матывацыі і мэтаў.

Пераможцы стыпэндый будуць абвешчаныя да 15 лістападу 2021 году.

Дадатковыя пытанні можна даслаць на: hokuvovaj@rferl.org.

Падрабязнасці і форма заяўкі тут

Крыніца


Больше по теме:

Kонкурс грантов на трансграничные журналистские расследования

Стипендии VIMES на стажировки в медиа

Стипендии программы Фулбрайта для иностранных студентов 2022-2023

Стипендии на обучение в вузах Великобритании Chevening Scholarships

Падзяліцца:

13 верасня 2021 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўРадыё Свабода прымае заяўкі на рэгіянальную стыпендыю RFE / RL на 2022 год

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць