Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Прэзентацыя брашуры «Фрыланс у масмедыя: Швецыя – Беларусь» у Мінску (30 сакавіка) і Гродне (31 сакавіка)

Дзе: 
Беларусь
Дата падзеі: 
30.03.2017 (Цэлы дзень)
Да: 
31.03.2017 (Цэлы дзень)
Мова падзеi: 
беларуская
Крыніца падзеі: 
https://baj.by

Запрашаем на прэзентацыю перакладу шведскай брашуры «Frilanshandboken» з беларускім дадаткам. Процьма практычных парадаў для журналістаў-фрылансераў ад шведскіх калег. Шмат цікавостак пра рэаліі працы медыя-фрылансераў у гэтай скандынаўскай краіне.

Аўтары – Фрэдрык Нэйман, Мікаэль Бэрглінг (Швецыя), Аляксандр Жук (Беларусь).

Прэзентацыя брашуры «Мас-медыя ў Беларусі: Швецыя – Беларусь. Даведнік для журналістаў-фрылансераў Беларусі» з аўтограф-сесіяй і майстар-класам шведскіх аўтараў на тэму «Паспяховая фрыланс-журналістыка па-шведску. Магчымасці для Беларусі» адбудзецца ў Мінску 30 сакавіка 2017 г. (чацвер), канферэнц-зала гатэля «Гарні» (вул. Інтэрнацыянальная, 11) і 31 сакавіка 2017 г. (пятніца) у Гродне.

Пачатак мерапрыемстваў у абодвух гарадах – а 18.30.

У Мінску сустрэча пройдзе у канферэнц-залі гатэля «Гарні» (вул. Інтэрнацыянальная, 11).

Дзеля ўдзелу ў прэзентацыі брашуры і майстар-класе ў Гродне патрабуецца дадатковая рэгістрацыя праз e-mail на адрас baj@baj.by з пазнакай «Фрыланс» да 29 сакавіка ўключна. Звесткі пра месца правядзення мерапрыемства ў Гродне будуць накіраваныя ў адказ на ліст не пазней як 29 сакавіка.

Партнёры прэс-клуба