Праграма Magnum пашырае разнастайнасць у галіне дакументальнай фатаграфіі. Кожны год праграма падтрымлівае стыпендыятаў, якім цікава прасоўванне з дапамогай фатаграфіі пытанняў справядлівасці, сацыяльнага роўнасці, і правоў чалавека. Magnum аплачвае ўсе выдаткі, неабходныя для прысутнасці на сесіі ў Нью-Ёрку: авія-пералёт, пражыванне, харчаванне. Таксама ўдзельнікі атрымаюць невялікі грант на рэалізацыю свайго праекта ў сваіх родных краінах пры падтрымцы настаўніка фонду Magnum.
Дэдлайн: 30 лістапада.
Падаваць заяўку могуць:
- журналісты, якія маюць жаданне глыбей пазнаёміцца з фатаграфіяй;
- фотажурналісты, дакументальныя фатографы і мастакі, якія знаходзяцца на раннім этапе кар'еры;
- актывісты, якія выкарыстоўваюць фатаграфіі ў сваёй практыцы рэалізацыі пераменаў;
- навукоўцы, якія выкарыстоўваюць малюнак і стварэнне малюнкаў у сваіх даследаваннях;
- у прыярытэце кандыдаты і кандыдаткі, якія не вывучалі раней фатаграфію на ўніверсітэцкім узроўні;
- неабходна валодаць англійскай мовай;
- заяўка падаецца анлайн.