Пачаўся прыём заявак на прэстыжную стыпендыю брытанскага ўрада Chevening

Пачаўся прыём заявак на прэстыжную стыпендыю брытанскага ўрада Chevening

З 8 жніўня па 8 лістапада 2016 года Сакратарыят стыпендыяльнай праграмы Chevening будзе прымаць заяўкі на сайце www.chevening.org/apply.

Стыпендыятамі праграмы Chevening становяцца кандыдаты з высокім лідэрскім патэнцыялам і моцнай акадэмічнай падрыхтоўкай. Стыпендыя дазваляе атрымаць ступень магістра ў любым універсітэце Вялікабрытаніі і далучыцца да ўплывовай глабальнай супольнасці стыпендыятаў, якая на сённяшні дзень налічвае 46 000 чалавек.

У Беларусі ў гэтым годзе стыпендыю на вучобу ў брытанскіх ВНУ атрымала 5 кандыдатаў. 

На 2017-2018 навучальны год стыпендыю атрымаюць каля 1 500 кандыдатаў з усяго свету. Тым самым урад Вялікабрытаніі робіць значны ўклад у развіццё пакалення новых сусветных лідэраў.

Амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб:

‘Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску рада абвясціць аб пачатку прыёма заявак на праграму Chevening на 2017/18 навучальны год. Яна дае магчымасць мэтанакіраваным маладым людзям са ступенню бакалаўра або спецыяліста правучыцца ў Вялікабрытаніі год і атрымаць ступень магістра ў любым брытанскім універсітэце. У гэты раз для беларусаў будзе выдзелена каля 6 поўных стыпендый, і я хачу пажадаць поспеху кандыдатам, якія пададуцца ў гэтым годзе.’

Дырэктар Сакратарыята Chevening, Майкл Скот-Клайн:

‘Той, хто рашае падаць на стыпендыю Chevening, ужо дэманструе тую мэтанакіраванасць і бачанне перспектывы, якія характарызуюць стыпендыятаў Chevening.

Усе перавагі, якія можа даць стыпендыя, не паддаюцца падліку. Стыпендыяты атрымліваюць не толькі першакласную брытанскую адукацыю, якая можа адкрыць ім дзверы на шляху па іх кар’ернай лесвіцы, але яны таксама далучаюцца да саліднай глабальнай сеткі — сеткі, якая будзе служыць ім добрай базай, і часткай якой яны будуць з’яўляцца ўсё сваё жыццё. 

З задавальненнем аб’яўляю аб адкрыцці конкурсу на стыпендыю Chevening 2017/2018. Падаць заяўку — або прапанаваць падаць сябру — можа аказацца самым лепшым рашэннем у вашым жыцці. Усіх выпускнікоў стыпендыі Chevening, якім яна пазней выдатна дапамагла ў жыцці, аб’ядноўвае адно — у іх проста хапіла смеласці падаць заяўку.’
Падрабязная інфармацыя

Больш падрабязную інфармацыю аб крытэрах адбору і ўмовах узнагароджання можна знайсці тут: www.chevening.org/faqs. Таксама дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць на старонцы Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску ў Facebook: http://www.facebook.com/ukinbelarus.

Падзяліцца:

13 жніўня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўПачаўся прыём заявак на прэстыжную стыпендыю брытанскага ўрада Chevening

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць