Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Навучальны курс “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я”

Дзе: 
Мінск-Вільня
Дата падзеі: 
14.01.2017 (Цэлы дзень)
Да: 
26.02.2017 (Цэлы дзень)
Крыніца падзеі: 
https://baj.by
Для каго: 
Для журналистов

Сёння недастаткова быць проста пішучым альбо фотажурналістам — такімі здольнасцямі работадаўцаў не здзівіць.

Задача курса “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” — дапамагчы журналістам стаць універсальнымі: прафесійна здымаць, мантаваць відэа, самастойна шукаць тэмы сюжэтаў, працаваць у кадры і за кадрам.

Асаблівая ўвага будзе скіраваная на стварэнне паспяховага сацыяльнага відэа і спосабах прасоўвання ролікаў ў сацсетках, а таксама — на працу ў “палявых умовах”.

ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

—якія формы відэа сёння ў трэндзе;

— тэорыю драматургіі відэасюжэту;

— якія асноўныя прыёмы робяць відэасюжэт прывабным для гледача;

—усе складнікі паспяховага сацыяльнага відэа;

— пералік тыповых памылак, якія нельга дапускаць падчас планавання, здымак, мантажу сюжэту;

—як трымацца ў кадры, весці анлайн рэпартаж, рабіць апытанку ды інтэрв’ю;

— адказ на пытанне: што патрэбна сучаснаму гледачу і як суаднесці гэта з патрабаваннямі СМІ і спонсараў (для камерцыйных сюжэтаў).

ВЫПУСКНІКІ КУРСА ЗМОГУЦЬ:

— самастойна весці відэаздымкі, перадаваць адзнятыя матэрыялы, мантаваць;

— якасна запісваць гук у любых умовах;

—рабіць актуальнае і змястоўване сацыяльнае відэа, а таксама прасоўваць ролікі ў сацсетках;

— працаваць у камандзе.

Да ўдзелу запрашаюцца:  Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць прафесійны досвед працы ў журналістыцы, але зацікаўленыя ў тым, каб шляхам перакваліфікацыі падвысіць свой “сабекошт” на рынку працы.

Трэнеры: Алесь Баразенка, Алесь Залеўскі, Юлія Коцкая, Наста Шамрэй

Апісанне курса:

Курс “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” распачнецца 14. 01 2017 у Мінску і закончыцца 25-26.02.2017 заключнай сесіяй у Вільні для лепшых удзельнікаў пад кіраўніцтвам замежнага трэнера.

Курс складаецца з васьмі заняткаў, якія будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе “Стварэнне відэасюжэту ад А да Я” прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ»  па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Video»).

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Партнёры прэс-клуба