Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Навучальны курс «Эфектыўныя прэс-службы»

Дзе: 
Мінск-Вільня
Дата падзеі: 
11.03.2017 (Цэлы дзень)
Да: 
29.04.2017 (Цэлы дзень)
Дэдлайн падзеі: 
06.03.2017
Крыніца падзеі: 
https://baj.by
Для каго: 
Для журналистов

Калі вы хочаце, каб пра вашу кампанію ці арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, калі ў вас ёсць жаданне заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў і, нарэшце, калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё — далучайцеся да нашага курса «Эфектыўныя прэс-службы».

Пасля заканчэня курса слухачы будуць ведаць:

  • З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй

  • Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ

  • Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць

  • У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол, ці увогуле медыясняданак

  • Якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным падчас удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве

  • Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень

  • Як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашу дуду»

  • Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі

Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію мерапрыемства ці кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.

Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

Трэнеры і эксперты: Аляксандр Люшкевіч, PR/медыяспецыяліст Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Вольга Герасенка, кіраўнік аддзела рэкламы і камунікацый ААТ «Авіякампанія «Белавія», Таццяна Кнацько, PR-мэнэджэр ММАЦ імя Й.Раў, Крысціна Мурашова, дырэктарка Установы «Студэнцкая фабрыка думкі» (БОСС), Вольга Сталярова,  PR-спецыяліст міжнароднага фонду ІДЭЯ, Андрэй Эзерын, дырэктар Камунікацыйнага агенцтва EZERIN`COM

Да ўдзелу запрашаюцца:

Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, дзяржаўных і бізнес-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

Апісанне курса:

Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 11.03.2017 і і завершыцца — 29.04.2017. Складаецца з сямі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.45

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 6.03.2017.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Партнёры прэс-клуба