«Фотагісторыя па пунктах» - паглыблены курс з Сяргеем Балаем.
Запрашаюцца журналісты/кі, студэнты/кі факультэтаў журналістыкі, якія валодаюць навыкамі фотаздымкі і зацікаўленыя ў паляпшэнні і ўдасканаленні сваіх ведаў па стварэнні фотагісторый. Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежавана.
Курс пачнецца 8 снежня 2018 у Мінску і завершыцца 20 студзеня 2019 года ў Вільні. Паміж гэтымі датамі заняткі будуць праходзіць па суботах у Мінску з 14.30 да 19.00.
Вы даведаецеся: што такое фотагісторыя, навошта яна патрэбна, яе асаблівасці і адрозненні ад фотарэпартажу.
Рэгістрацыя да 4 снежня 2018
Крыніца: baj.by