Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Міжнародны конкурс у галіне медыцынскай журналістыкі

Дзе: 
Германія
Дата падзеі: 
09.10.2016 (Цэлы дзень)
Да: 
11.10.2016 (Цэлы дзень)
Мова падзеi: 
английский
немецкий
Дэдлайн падзеі: 
14.07.2016
Для каго: 
Для журналистов

 

Маладыя журналісты (з мінімум 5-гадовым досведам працы) могуць даслаць свае матэрыялы, прысвечаныя сферы аховы здароўя, на міжнародны конкурс "Next Generation of Science Journalists Award", прысвечаны сусветнай медыцыне.

Пяць пераможцаў конкурсу возьмуць удзел у Сусветным саміце аховы здароўя (WHS), які пройдзе 9-11 кастрычніка 2016 года ў Берліне (Германія) (арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі на ўдзел у мерапрыемстве ў памеры 500 еўра). Сусветны саміт аховы здароўя штогод збірае выбітных навукоўцаў, палітыкаў, прадпрымальнікаў і грамадскіх лідараў для абмеркавання надзённых пытанняў развіцця медыцыны.

На конкурс можна дасылаць друкаваныя, лічбавыя, аўдыё- і відэаматэрыялы, апублікаваныя пасля 1 студзеня 2015 года. Конкурсныя працы мусяць суправаджацца перакладам на ангельскую мову.
Дэдлайн - 14 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці - тут.

Крыніца падзеі ОДБ Брусель

Партнёры прэс-клуба