Лаві момант. Фотарэпартаж. Навучальны курс для журналістаў

Лаві момант. Фотарэпартаж. Навучальны курс для журналістаў

Час правядзення: 26.03.2016 — 29.05.2016, Мінск-Вільня.

Запрашаем на курс «Лаві момант. Фотарэпартаж», які правядзе Вадзім Заміроўскі, фотарэпарцёр партала TUT.BY.

Курс разлічаны на пачаткоўцаў – журналістаў, выпускнікоў школак маладога журналіста і студэнтаў факультэтаў журналістыкі з Мінска і рэгіёнаў, якія жадаюць навучыцца ствараць прафесійныя фотарэпартажы.

Падчас курсу мы сканцэнтруемся на практычных занятках. Кожны ўдзельнік падрыхтуе некалькі ўласных фотарэпартажаў. А фотарэдактар TUT.by Сяргей Балай распавядзе, як ствараецца фотагісторыя і чым яна адрозніваецца ад фотарэпартажу.

На занятках вы даведаецеся:
— якія тэхнічныя і кампазіцыйныя асновы фатаграфіі;

— што такое фотажурналістыка, якія яе жанры і чым яна адрозніваецца ад іншых галінаў фатаграфіі;

— як здымаць навіны, фотарэпартажы і фотаэсэ;

— якія стандарты працы ў газетах, агенцыях і інтэрнэт-выданнях;

— як падрыхтаваць і прадаць фотарэпартаж.

Кожны занятак складаецца з дзвюх частак: тэарэтычнай і практычнай. Пасля кожнага занятку студэнты будуць атрымліваць абавязковае для выканання хатняе заданне.

УВАГА: Для ўдзелу ў курсе «Лаві момант. Фотарэпартаж» трэба абавязкова мець люстэркавую ФОТАКАМЕРУ (ці безлюстэркавую камеру высокага класу).

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

Апісанне курсу:
Курс «Лаві момант. Фотарэпартаж» распачнецца 26 сакавіка 2016 года і скончыцца 29 мая 2016 года.

Складаецца з васьмі заняткаў і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.00.

Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе «Лаві момант. Фотарэпартаж» прымаюцца ад сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Photo reporting») да 22 САКАВІКА.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Інфармацыя з сайта БАЖ.

Падзяліцца:

5 сакавіка 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўЛаві момант. Фотарэпартаж. Навучальны курс для журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць