Курс "Мабільная журналістыка" ад БАЖ

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер” запрашаюць на бясплатны адукацыйны курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу».

Курс "Мабільная журналістыка" ад БАЖ

Калі і дзе: Мінск — Вільня, 14.09 — 27.10 2019 года.

Пра што: 

— абсталяванне і прыкладанні, якія дазваляюць журналісту працаваць дзе заўгодна;

— асаблівасці працы з мабільнымі фотаздымкамі і пра тое, што не адным толькі ўбудаваным у смартфон прыкладаннем жыве мабільная фатаграфія;

— што яшчэ цікавага можна зрабіць з фота, каб яно пераўтварылася на вачах ці змяніла фармат у залежнасці ад мэтаў;

— асноўныя тэхнічныя прыёмы здымак відэа.

Курс практыкаарыентаваны і прадугледжвае самастойную працу па здымках розных фарматаў фота і відэа, а таксама кансультацыі трэнераў. Вынікам супрацы стане падрыхтоўка кожным удзельнікам сваёй гісторыі ў фармаце мабільнай журналістыкі.

Трэнеры курса: відэааператар тэлеканала «Белсат» Сяргей Кавалёў, медыятрэнер Алесь Залеўскі, медыятрэнер і намеснік галоўнага рэдактара сайта Mediakritika.by Антон Сурапін.

Курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу» распачнецца 14 верасня і завершыцца 27 кастрычніка 2019 г. У межах курса ў Мінску па суботах з 11.00 да 14.00 пройдуць 6 заняткаў. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежаваная. 

Тут падрабязнасці і спасылка на заяўку

Крыніца

Падзяліцца:

30 жніўня 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўКурс "Мабільная журналістыка" ад БАЖ

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць