Курс ад БАЖ «Пра палітыку і выбары: вучымся пісаць крута»

Курс «Пра палітыку і выбары: вучымся пісаць крута», які ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў, пройдзе ў Мінску з 2 лістапада па 22 снежня 2019 года. Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, студэнты факультэтаў журналістыкі з Мінска і рэгіёнаў.

Курс ад БАЖ «Пра палітыку і выбары: вучымся пісаць крута»

Трэнеры: кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН  Аляксандр Класкоўскі, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, палітычны аналітык Арцём Шрайбман, юрыст Алег Агееў, палітолаг Валер Карбалевіч.

Арганізатары прапануюць вам навучыцца:

  • цікава, пераканаўча, з веданнем справы пісаць пра палітыку, выбарчыя кампаніі ў умовах беларускай сістэмы;
  •  арыентавацца ў персаналіях, нюансах ды падводных плынях беларускай палітыкі, разумець гульні ўладаў, палітыкаў і паліттэхнолагаў з электаратам ды прэсай;
  • выкарыстоўваць розныя інфармацыйныя і аналітычныя жанры ў палітычнай тэматыцы: пісьменна будаваць рэпартаж, інтэрв’ю з палітыкам, каментаваць падзеі хутка і трапна;
  • рабіць фактчэкінг, распазнаваць фэйкі, абыходзіць пасткі маніпуляцый;
  • канструяваць матэрыял тэхналагічна, працаваць з экспертамі, крыніцамі інфармацыі;
  • завострываць кантэнт пад падачу ў Сеціве, шукаць тэмы і прасоўваць матэрыялы праз сацыяльныя сеткі, выкарыстоўваць новыя фарматы падачы (відэакаментар ды інш.);
  • пісаць сцісла, выразна, яскрава, шліфаваць стыль;
  • абыходзіць этычныя ды прававыя пасткі, датрымліваць уласную бяспеку, падстрахоўвацца ад непрыемнасцяў пры асвятленні вострых сюжэтаў, у тым ліку падчас палітычных кампаній.

Па выніках курса кожны ўдзельнік павінен падрыхтаваць матэрыял. 

У межах курса ў Мінску па суботах з 15.00 да 18.00 пройдуць 6 заняткаў (9 лістапада ў звязку з доўгімі выходнымі заняткаў не будзе). Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежаваная. Прыярытэт пры адборы аддаецца сябрам ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якія не маюць запазычанасці па ўнёсках.

Падаць ЗАЯЎКУ НА ЎДЗЕЛ можна да 25 кастрычніка, 23:59.

Крыніца: БАЖ

Падзяліцца:

22 кастрычніка 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўКурс ад БАЖ «Пра палітыку і выбары: вучымся пісаць крута»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць