Міжнародны конкурс для аўтараў, якія расследуюць камерцыйнае хабарніцтва, мае мэтай прасоўванне камерцыйнай празрыстасці. Артыкулы могуць апісваць фактычныя парушэнні закона або канфлікты інтарэсаў.
Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000$. Кожнаму з іх TRACE аплочвае паездку ў Кембрыджскі ўніверсітэт на канферэнцыю, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы конкурсу.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- журналісты ці блогеры любой краіны;
- артыкулы павінны з'явіцца ў друку/ інтэрнэце ў плыні 2017 года;
- артыкул мае быць на ангельскай мове, або суправаджацца перакладзенай копіяй;
- гэта павінна быць арыгінальная праца.
Заяўка падаецца на cseymour@TRACEinternational.org, на скрыню неабходна таксама адправіць копію артыкула. Апошні тэрмін падачы - 31 студзеня.