Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Конкурс журналісцкіх прац

Дзе: 
Беларусь
Дэдлайн падзеі: 
22.03.2017

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі запрашае да ўдзелу ў конкурсе на найлепшую публікацыю, фотарэпартаж, відэа- ці радыёсюжэт аб праектнай дзейнасці ЕС у Беларусі. Конкурс прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта euprojects.by, на якім у дадзены момант падрабязна прадстаўлены больш за 40 праектаў.

Ужо на працягу многіх гадоў ЕС штогод выдзяляе значныя фінансавыя рэсурсы на праектную дзейнасць у такіх сферах, як ахова здароўя, адукацыя, рэгіянальнае развіццё, пытанні міграцыі і бежанцаў, “зялёная” эканоміка і прадпрымальніцтва. Гэтыя праекты і ініцыятывы ў Беларусі далі магчымасць многім змяніць жыццё да лепшага, а ў маштабе краіны – дапамаглі цэлым гарадам і рэгіёнам.

 

Конкурс адбываецца згодна с натупнымі правіламі:

- Удзельнікамі конкурсу могуць быць як штатныя, так і пазаштатныя аўтары СМІ, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь і маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь;

- Арганізатары прымаюць матэрыялы, апублікаваныя (або якія выйшлі ў эфір) у перыяд з 10 студзеня 2017 г., моманту афіцыйнага старту конкурсу, да 22 сакавіка 2017 г. уключна. Заяўкі на матэрыялы, апублікаваныя да моманту абвяшчэння конкурсу і/або прадстаўленыя на разгляд пазней за 22 сакавіка 2017 г., да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца;

- У рамках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў трох намінацыях: "Найлепшая публікацыя ў СМІ" (артыкул, рэпартаж і інш.), "Найлепшы фотарэпартаж", "Найлепшы відэа- або радыёсюжэт".

 

Пераможцы творчага спаборніцтва ў якасці прыза атрымаюць магчымасць пабываць на прафесійным семінары ў адной з краін Еўрапейскага саюза. 

Падрабязнасці пра конкурс, а таксама патрабаванні да заяўкі можна знайсці на сайце

Партнёры прэс-клуба