Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Конкурс “ВЕДАЙ. КАЖЫ. ВУЧЫ” да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі

Кампанія “За права на інфармацыю” сумесна з Symbal.by і Hrodna.life праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага дня ўсеагульнага доступу да інфармацыі, які адзначаецца 28 верасня.

Арганізатары плануюць падвысіць абазнанасць аб праве грамадзян на доступ да сацыяльна значнай інфармацыі — гэта значыць аб праве ведаць, як службовыя асобы выконваюць свае абавязкі і наколькі эфектыўна трацяцца грошы падаткаплацельшчыкаў. Важна ведаць, што кожны мае права атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра дзейнасць уладаў, бюджэтную палітыку, экалагічную абстаноўку, дзейнасць вайскоўцаў, міліцыянтаў ды іншае.

Да 29 верасня дасылайце фотаздымкі, відэа, расповеды пра самыя вар’яцкія забароны, з якімі вы сутыкаліся. Раскажыце, як вы іх пераадолелі.

Дасылаючы матэрыялы на конкурс, аўтар дае згоду на выкарыстанне дасланых ім матэрыялаў у некамерцыйных мэтах для публікацый.

Працы дасылайце на pravanainfo@gmail.com альбо размяшчайце на сваіх старонках у сацсетках з хэштэгамі #pravavedac #БАЖ.

2 кастрычніка журы абярэ трох пераможцаў, якія атрымаюць падарункі — сертыфікаты ад Symbal.by.  Узнагароджанне — 3 кастрычніка.

Крыніца 

Партнёры прэс-клуба