Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Ідэнтычнасць і гендар: атрымайце да 3 тысяч еўра на вытворчасць відэагісторыі

Да: 
15.10.2018 (Цэлы дзень)
Крыніца падзеі: 
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго: 
для відэажурналістаў і аператараў

Конкурс заявак на вытворчасць відэасюжэтаў для Алжыру, Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Егіпту, Грузіі, Іарданіі, Лівіі, Лівану, Малдовы, Марока, Палестыны, Тунісу, Украіны

---------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Праект Еўрапейскага саюза Open Media Hub абвяшчае збор папярэдніх заявак да ўдзелу ў праекце падтрымкі вытворчасці, які мусіць спрыяць ТБ- і анлайн- відэажурналістам у рэгіёне Еўрапейскага партнёрства для вырабу кантэнту, тэматычна звязанага з Еўрапейскім Саюзам альбо двухбаковых стасункаў краін партнёрства з ЕС. Схемай падтрымкі відэавытворчасці могуць скарыстацца журналісты і рэдакцыі ў Алжыры, Арменіі, Беларусі, Егіпце, Грузіі, Іарданіі, Лівіі, Ліване, Малдове, Марока, Палестыне, Тунісе і Украіне.

Акрамя фінансавай падтрымкі, медыя-прафесіяналы могуць скарыстацца практычнымі рэкамендацыямі для вытворчасці і распаўсюду кантэнта на адпаведным узроўні якасці. Агулам, гэтая праграма мае на мэце забяспечыць большую інфармаванасць грамадскасці пра дзеянні і ўплыву Еўрапейскай палітыкі суседства, а таксама пабольшыць цікаўнасць нацыянальнай і мясцовай аўдыторыі ў каштоўнасцях, якія падзяляе ЕС.

Тэма: ‘Ідэнтычнасць і гендар’

Людзі самастойна не вызначаюць сваю ідэнтычнасць і гендар. У значнай ступені яны вызначаюцца соцыумам. Ролі мужчын і жанчын, як і ідэнтычнасці, пастаянна вызначаюцца і пераасэнсоўваюцца грамадствамі і культурамі.
Вакол умацавання пэўных аспектаў гендару і ідэнтычнасці ў законе, надання ім таго ці іншага прававога статусу ўзнікаюць супярэчнасці паміж групамі людзей і сацыяльнымі рухамі. Гэтыя праблемы агульныя для ўсіх грамадстваў, яны выходзяць за дзяржаўныя межы. Распавядзіце нам гісторыю пра ідэнтычнасць і гендар, якую вы абралі. Праз асабісты досвед канкрэтных людзей праілюструйце ўключанасць вашых герояў у прастору, якая іх атачае, іх дзеянні, веды, іх паводніцкія выбары і абавязальніцтвы, усе элементы, што складаюць іх ідэнтычнасць і гендар.
 
Працягласць адрэдагаванай гісторыі: 12 хвілін
 
Прыклады пытанняў для адказу:
Ідэнтычнасць:
  • Як культура/ мова/ рэлігія вызначае вашую ідэнтычнасць?
  • Адкуль яшчэ бярэцца вашая ідэнтычнасць?
  • Як міграцыя і эканоміка змянілі вызначэнне ідэнтычнасці?
  • Ці існуюць стратэгіі, каб умацаваць ідэнтычнасць?
  • Ці граюць ідэнтычнасці значную ролю ў палітычнай барацьбе?
  • Ці зруйнаваныя традыцыйныя іерархіі каштоўнасцей?
Гендар:
  • Што значыць быць жанчынай у вашай краіне?
  • У чым яе роля і абавязкі ў яе сям’і і грамадстве.
  • Ці мужчынскі гендар вызначае жаночы?
  • Запытайце свайго суразмоўцу, што, на ягоны/ ейны погляд, у найбольшай ступені яго/ яе вызначае?
  • Да чаго падобны свет вакол яе/ яго? (Абярыце лакацыю і патлумачце, чаму)
  • Як палітычныя рухі збіраюць ураджай і уводзяць у зварот новыя дэфініцыі?
  • Хто найбольшым чынам паўплываў на яе – ў палітычным, культурным і іншых сэнсах?
  • Што вызначае ейнае пакаленне ў яе краіне?
 
Ключавыя паняткі:
Этнічнасць
Свабода выказванняў
Мова
Занятасць / беспрацоўе
Адукацыя для дзяцей
Шлюб/ Развод/ Цэлібат
Павага грамадства / Прадузятасць
Выява…
 
Заяўка і адпаведнасць крытэрам
Усе заяўнікі мусяць прадставіць ідэю сваёй гісторыі, запоўніць анлайн-форму заяўкі (даступная на французскай, англійскай, арабскай, рускай мовах) , якая мусіць утрымліваць усе абавязковыя для запаўнення дэталі. Заяўнікі мусяць прадэманстраваць, што яны належныя чынам упаўнаважаныя пэўнай юрыдычнай асобай вырабіць і апублікаваць сваю відэагісторыю. Пацвярджаючым дакументам у дадзеным выпадку выступае ліст аб намерах, падпісаны ўпаўнаважаным прадстаўніком юрыдычнай асобы. У гэтым лісце мусіць быць пазначаны намер правамоцнага медыя выпусціць у эфір альбо апублікаваць канчатковы прадукт, уключаючы дату (-ы) і кантэкст плануемай трансляцыі альбо публікацыі.
 
Правамоцнымі заяўнікамі ёсць:
•          Навінавыя арганізацыі (напрыклад, тэлеканалы, анлайн-медыі);
•          Журналісцкія арганізацыі (напрыклад, асацыяцыі, фундацыі), калі яны могуць прадэманстраваць абавязальніцтвы што да публікацыі кантэнту з боку якога-небудзь медыя;
•          Кампаніі, занятыя ў вытворчасці аўдыёвізуальнай прадукцыі;
•          Журналісты, якія дзейнічаюць ад імя/ у інтарэсах якой-небудзь з пазначаных вышэй арганізацый;
•          Фрылансеры з лістом аб намерах, падпісаны дзейным вяшчальнікам.
 
Выключэнне: Open Media Hub можа вырашыць (у кожным асобным выпадку), што асобныя журналісты альбо прадусары тэлебачання ёсць правамоцнымі заяўнікамі без афіцыйнай і пацверджанай дакументальна падтрымкі з боку юрыдычнай асобы. Падобным чынам, дарэчныя заяўкі ад блогераў, відэаблогераў і грамадзянскіх журналістаў будуць разгледжаныя – у выпадку, калі яны змогуць прадэманстраваць, што дасягаюць значных аўдыторый праз свае платформы.
 
Бюджэт
Канчатковы памер фінансавай падтрымкі будзе заўсёды ўлічваць тэму, выданне і краіну і будзе прапарцыянальным тыповым коштам і тарыфам у вашай краіне.
Максімальны памер фінансавай падтрымкі для
  • Відэасюжэту працягласцю 12 хвілін: да 3000 €
 
Дэдлайн для падачы заявак
15 кастрычніка 2018 – 22 гадзіны па мінскім часе
 
Рашэнне журы
19 лістапада 2018
 
Заключэнне кантрактаў
Кантракты на падтрымку відэавытворчасці мусяць быць выдадзеныя і падпісаныя не пазней за
10 снежня 2018.
 
Дэдлайн для вытворчасці сюжэтаў
Відэа-прадукты пераможцаў мусяць быць скончаныя і прадстаўленыя не пазней за
1га сакавіка 2019
 
Дэталёвую даведку можна знайсці тут:
 
Каб атрымаць больш інфармацыі, калі ласка, зайдзіце сюды: https://openmediahub.com/open-calls/
 
Па ўсіх пытаннях, якія тычацца праграмы, звяртайцеся на:
Паўднёвае партнёрства: productionsupportsouth@thomsonfoundation.org
Усходняе партнёрства: productionsupporteast@thomsonfoundation.org

Партнёры прэс-клуба