Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

«Ідэальны рэпарцёр». Навучальны курс для журналістаў

Дзе: 
Мінск-Вільня
Дэдлайн падзеі: 
22.03.2016

Рэпартаж — самы старажытны і яскравы інфармацыйны жанр журналістыкі. Ён не толькі інфармуе, але і паказвае, як усё адбывалася, дазваляе патрапіць туды, куды звычайнаму чалавеку ўваход забаронены — вось чаму нават у эру высокіх тэхналогій рэпартаж не надакучвае аўдыторыі.

Многія лічаць яго жанрам «з характарам». І маюць рацыю.

Рэпартаж не даруе памылак — мы навучым вас пралічваць сітуацыю з прафесійнага пункту гледжання і дапаможам здабыць практычны досвед па напісанні розных відаў рэпартажу. 

Акцэнт робіцца на «навучанне дзеяннем» з практыкаваннямі і заданнямі. Працаваць давядзецца як індывідуальна, так і ў камандзе.

Пасля заканчэння курсу слухачы будуць ведаць:
— якія прафесійныя стандарты падрыхтоўкі розных відаў рэпартажу;

— які від рэпартажу і ў якіх канкрэтных умовах выбраць;

— якія правілы збору інфармацыі без рызыкі для жыцця падчас падрыхтоўкі рэпартажу з «гарачай кропкі»;

— якія метады работы і этычныя стандарты падчас падрыхтоўкі ролевага і свецкага рэпартажу;

— якія эканамічныя падзеі патрабуюць рэпарцёрскіх падыходаў, і як падрыхтаваць класічны рэпартаж на эканамічную тэматыку;

— што такое «жывая» інтэрнэт-трансляцыя і якія анлайн-сервісы дапамагаюць у працы над ёй;

— якія стандарты рэпартажных здымкаў і асноўныя памылкі рэпарцёраў.

Пасля заканчэння курсу слухачы будуць умець:
— выкарыстоўваць метады збору інфармацыі для ролевага і свецкага рэпартажу;

— выконваць стандарты напісання эканамічнага рэпартажу;

— арганізоўваць і праводзіць анлайн-рэпартаж;

— выкарыстоўваць анлайн-сэрвісы падчас падрыхтоўкі і правядзення анлайн-рэпартажаў.

Да ўдзелу запрашаюцца: Журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досвед напісання рэпартажаў, але зацікаўленыя ў самаўдасканаленні, з Мінска і рэгіёнаў.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.

Апісанне курсу:
Курс «Ідэальны рэпарцёр» распачнецца 26 сакавіка 2016 года і скончыцца 29 мая 2016 года.

Складаецца з васьмі заняткаў і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах з 15.00 да 18.00.

Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе “Ідэальны рэпарцёр” прымаюцца ад сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Reporting») да 22 САКАВІКА.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная!

Больш падрабязна - па спасылцы.

Партнёры прэс-клуба