Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Фонд падарожжаў для журналістаў!

Дэдлайн падзеі: 
20.10.2017
Для каго: 
для журналістаў і рэдактараў

Што такое Фонд падарожжаў? 

Фонд – гэта новая магчымасць для беларускіх журналістаў і рэдактараў, якія хацелі б паўдзельнічаць у прафесійных мерапрыемствах за мяжой, але не маюць фінансавай магчымасці запланаваць падарожжа. Фонд пакрывае выдаткі на праезд, жытло, харчаванне, страхоўку, рэгістрацыйныя ўнёскі і іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў беларускіх СМІ ў стажыроўках, міжнародных сустрэчах і канферэнцыях, study visits і іншых падзеях, прысвечаных СМІ і беларускім пытанням, на тэрыторыі краінаў-суседак Беларусі і краінаў-сябраў ЕС (напрыклад, Грузіі, Турцыі, Сербіі) .

Мэта Фонду падарожжаў – дазволіць беларускім прадстаўнікам удзельнічаць у важных падзеях і сустрэчах і забяспечыць абмен інфармацыяй пра Беларусь і на тэмы, звязаныя з Беларуссю (асабліва з беларускім медыйным асяроддзем), між зацікаўленымі бакамі.

Падзея / канферэнцыя павінна мець дачыненне да стратэгіі развіцця выдання, для якога працуе заяўнік, а паездку / мэту павінен ухваліць кіраўнік СМІ (калі заяўнік — не галоўны рэдактар / кіраўнік). У заяўцы ўдзельнік павінен дакладна апісаць, якую карысць для развіцця СМІ прынясе ягоная паездка (напрыклад, маркетынг, прасоўванне, фінансавая ўстойлівасць, пашырэнне аўдыторыі, камунікацыя і г.д.). Прыклады такіх падзей: DDM BootCamp, арганізатарам якога у 2015 г. выступілі Local Media Association і Deseret Digital Media. Падзея адбылася ў Гамбургу (Нямеччына) у межах міжнароднай выдавецкай выставы WAN-IFRA (WAN-IFRA World Publishing Expo).

Удзельнікі могуць таксама прапаноўваць паездкі ў замежныя рэдакцыі на перыяд “поўнага паглыблення”. Такія паездкі неабходна належным чынам абгрунтаваць і суправадзіць рэальнымі дзеяннямі і развіццём па вяртанні ў сваю рэдакцыю.

Фонд падтрымлівае толькі 1 чалавека на рэдакцыю за год.
 

Як атрымаць кампенсацыю выдаткаў на падарожжа? 

Заяўкі на фонд падарожжаў можна дасылаць па электроннай пошце (travelfund.belarus@gmail.com ) штомесяц.

Фінансаванне можна атрымаць для падзеяў, арганізаваных з лютага па снежань 2017.

Заяўкі неабходна падаваць у выглядзе запоўненай анкеты не пазней за 20-га чысла кожнага месяца.

Заяўкі неабходна падаваць не пазней, чым за месяц да апошняга тэрміну рэгістрацыі і аплаты рэгістрацыйных унёскаў.

Рашэнне па фінансаванні ўдзельнікі атрымаюць да 10-га чысла наступнага месяца. 

У абгрунтаваных выпадках Фонд мае права на фінансаванне часткі выдаткаў. 

Памер фінансавання 

•    Фінансаванне пакрывае да 100% выдаткаў, звязаных з удзелам у падзеі, але не больш за 1 500 еўра. 
•    Фонд пакрывае рэальныя выдаткі; іх памер не можа перавышаць суму, прадугледжаную фінансавым рашэннем Фонд; у выпадку падарожжа на самалёце – эканамічны клас, у выпадку паездкі на цягніку – другі клас; суткавыя – 40 еўра (з вылікам харчавання, аплочанага арганізатарамі); гатэль – не больш за 80 еўра.
•    Каб атрымаць кампенсацыю, усе панесеныя выдаткі павінны суправаджацца фінансавымі доказамі (напрыклад, рахунак за гатэль, самалёт, пасадачныя талоны, квіткі на мясцовыя паездкі і г.д.).

Абавязкі асобы, якая атрымала фінансаванне 

Удзельнік абавязаны:
•    удзельнічаць у падзеі ад пачатку да канца,
•    у пісьмовай форме скласці кароткую справаздачу для Фондa пра ўдзел ў падзеі,
•    апублікаваць тэкст адносна падзеі, па меншай меры на сайце прэс-клуба,
•    распрацаваць і ажыццявіць план, як ён збіраецца падзяліцца атрыманымі навыкамі / ведамі (напрыклад, у сваёй рэдакцыі),
•    разлічыць выдаткі на падарожжа і перадаць адпаведныя дакументы ў Фондa.

Тэхнічныя перадумовы

Удзельнік павінен самастойна арганізаваць паездку, аплаціць выдаткі і атрымаць кампенсацыю актуальных выдаткаў, пацверджаных арыгіналамі дакументаў, у межах сумы, вызначанай Фондам

Удзельнік павінен цягам двух тыдняў пасля падзеі перадаць у офіс Фондa рахункі на панесеныя выдаткі і справаздачу (арыгіналы – у выпадку асабістай сустрэчы або копіі – у выпадку іншага бяспечнага шляху). У выпадку перадачы цягам двух тыдняў копій удзельнік абавязаны перадаць як мага хутчэй таксама і арыгіналы.

Фонд можа перавесці грошы на банкаўскі рахунак атрымальніка ў Еўразвязе або заплаціць атрымальніку наяўнымі ў Варшаве.

Калі ласка, скантактуйцеся з Фондам у выпадку пытанняў, звязаных з аплатай.

Справаздача складаецца з
-    арыгіналаў дакументаў з гатэлю, страхоўкі, рэгістрацыйнага ўнёску, квіткоў (копіі або электронныя), арыгіналаў пасадачных талонаў (дакументы павінны быць аформленыя на імя ўдзельніка!), і г.д.
-    пацверджання атрымання суткавых (на харчаванне)
-    пісьмовай справаздачы ў электронным выглядзе. 

Паездкі ў Варшаву (Польшча) або іншыя паездкі, звязаныя з працэдурай пакрыцця выдаткаў (напрыклад, у Літву), фінансуюцца ўдзельнікам.

Інфармацыя прадастаўлена надзейнай крыніцай.

Фота - адсюль.

Партнёры прэс-клуба