Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў

Дзе: 
Мінск-Вільня
Дата падзеі: 
23.09.2017 (Цэлы дзень)
Да: 
25.11.2017 (Цэлы дзень)
Дэдлайн падзеі: 
19.09.2017
Крыніца падзеі: 
https://baj.by

Калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё, калі вы хочаце, каб пра вашую арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, і, нарэшце, калі ў вас ёсць жаданне правесці самую нестандартную і запамінальную піяр-кампанію і заняць прывабнае месца ў  беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў, — далучайцеся да курса «Эфектыўныя прэс-службы».

ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

  • З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй
  • Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ
  • Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць
  • У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол ці медыясняданак
  • Якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным падчас удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве 
  • Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень
  • Як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашую дуду»
  • Як крок за крокам зладзіць сваю піяр-кампанію

Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.

Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 23.09.2017 і завершыцца 25.11.2017.

Складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19.09.2017.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Партнёры прэс-клуба