Прэс-клуб Беларусь і Амбасада ЗША ў Беларусі рады аб’явіць бясплатны анлайн-курс «Англійская мова для журналістаў». Гэты 8-тыднёвы курс, распрацаваны ў партнёрстве з «Голасам Амерыкі» і Каліфарнійскім універсітэтам ў Берклі пры фінансавай падтрымцы Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША.
Дэдлайн для заявак: 10 студзеня 2021 года.
Курс «Англійская мова для журналістаў» прапануе навучанне англійскай мове студэнтам, якія вывучаюць журналістыку, або практыкуючым журналістам, якія жадаюць палепшыць свае веды англійскай мовы. Студэнты, у якіх ёсць базавыя веды і цікавасць да журналістыкі, таксама запрашаюцца да ўдзелу.
Курс дапаможа ўдзельнікам палепшыць свае моўныя навыкі і пазнаёміцца з ключавымі тэмамі, неабходнымі для журналістаў, якія працуюць па ўсім свеце.
Гэта самастойны анлайн-курс з рэгулярнымі анлайн-сесіямі з прафесійным выкладчыкам англійскай мовы, а таксама запрошаным экспертам Мэгі Саколік (Dr. Maggie Sokolik), дырэктарам праграм акадэмічнага пісьма Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
Удзельнікі абмяркуюць важныя для журналістаў тэмы: прафесія журналіста, этыка ў журналістыцы, інклюзіўная журналістыка, мясцовая і глабальная журналістыка, грамадзянская журналістыка і іншыя. Удзельнікі авалодаюць слоўнікавым запасам, ідыёмамі і граматыкай, а таксама навыкамі англійскай гутарковай мовы і прэзентацыі.
Даты курса: 18 студзеня – 14 сакавіка 2021 г.
Удзельнікі павінны адпавядаць наступным крытэрам:
- быць грамадзянамі Беларусі;
- мець сярэдні – прасунуты сярэдні (intermediate - upper-intermediate) узровень валодання англійскай мовай (гэты курс НЕ для пачаткоўцаў);
- быць гатовымі ўзяць на сябе абавязацельства прысвячаць заняткам да 3-4 гадзін на тыдзень на працягу 8-тыдняў навучання;
- быць гатовымі прыняць удзел у індывідуальных і групавых анлайн-сесіях, якія будуць праводзіцца мясцовым выкладчыкам англійскай мовы і запрошаным экспертам
Удзельнікі, якія паспяхова завяршаць курс, атрымаюць сертыфікат аб заканчэнні за подпісам амерыканскага эксперта Мэгі Саколік, Прэс-клуба і Амбасады ЗША ў Беларусі.
Дэдлайн: 10 студзеня 2021 года.