Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адукацыйны курс для прэс-службаў ад БАЖ

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на бясплатны адукацыйны курс для прадстаўнікоў прэс-служб.

Курс «Медыястратэгія — компас для прэс-службы» прысвечаны вывучэнню інструментаў, якія дазволяць наладзіць эфектыўную PR-працу. Адметнасць курса — практыкаарыентаванасць і мэтавая скіраванасць на патрэбы кожнага з удзельнікаў.

Трэнеры курса: PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч, PR-дырэктар EZERIN’COM Андрэй Эзерын, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Падчас курса пройдуць майстар-класы і сустрэчы з іншымі спецыялістамі ў галіне піяру.

Запрашаюцца: прэс-сакратары і прэс-сакратаркі, прэс-аташэ, спецыялісты і спецыялісткі па камунікацыях, супрацоўнікі і супрацоўніцы прэсавых служб, журналісты і журналісткі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

Курс распачнецца 25.05.2019 і завершыцца 07.07.2019. У межах курса у Мінску пройдзе 7 заняткаў, яны будуць праводзіцца па суботах. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Дэдлайн падачы: да 22 мая, 23:59.

Падаць заяўку можна ТУТ. 

Партнёры прэс-клуба