Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Адкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове

Дзе: 
Украiна
Дата падзеі: 
06.12.2016 (Цэлы дзень)
Да: 
09.12.2016 (Цэлы дзень)
Дэдлайн падзеі: 
20.11.2016
Крыніца падзеі: 
https://baj.by

Магістарская праграма «Медыякамунікацыі Украінскага Каталіцкага Універсітэта» сумесна з  DW Akademie пры інфармацыйнай падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) абвяшчаюць набор у міжнародную «Лабараторыю Медыяменеджменту».

Лабараторыя будзе працаваць цягам чатырох дзён — з 6 па 9 снежня ў Львове.

У час сустрэчы будуць прадстаўленыя ідэалогія праектнага менеджменту, асаблівасці фарміравання крэатыўнага мыслення пры стварэнні кантэнту і стратэгіі яго прасоўвання, якія ўжо былі задзейнічаны ва Украіне.

«Лабараторыя» будзе складацца з адукацыйнай (лекцыі ды трэнінгі) і азнаямленчай (сустрэчы з вядомымі гульцамі ўкраінскага медыярынку) частак.

Сустрэча скіраваная на тое, каб:
- пазнаёміць рэдактараў і журналістаў беларускіх СМІ,  а таксама прадстаўнікоў НГА, якія маюць медыйныя праекты, са спецыфікай украінскай медыяіндустрыі;
- прэзентаваць досвед пабудовы сучасных бізнэс-мадэляў для разнастайных медыяпраектаў;
- раскрыць сакрэты прасоўвання кантэнту і спосабы ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

Спікерамі і трэнерамі выступяць топ-менеджары ўкраінскіх анлайн, тэле- і друкаваных медыя, сярод якіх:

- Вольга Захарава, дырэктар па стратэгічным маркетынгу “Медиа Группа Украина”
- Ірына Когут, Дырэктар па развіццю PM Business Solution, бізнэс-трэнер, сяброўка Украінскай асацыяцыі кіравання праектамі «УКРНЕТ» і Тетяна Лебидь, Дырэктар PM Business Solution
- Юры Марчанка, галоўны рэдактар анлайн-выдання Платформа
- Орэст Білоскурскі, маркетынг-дырэктар тэлегрупы Украіны StarLightMedia
- Раман Заяц, эксперт па радыявяшчанні, медыя-трэнер, журналіст.

Да ўдзелу ў «Лабараторыі Медыяменеджменту» запрашаюцца 20 прадстаўнікоў беларускіх медыя і медыяпраектаў.

Каб паўдзельнічаць у адборы да ўдзелу ў сустрэчы, неабходна  да 20.11.16 запоўніць анлайн-апытанку.

Удзел у «Лабараторыі» бескаштоўны, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары, выдаткі за праезд цягніком да Львова і назад вяртаюцца на месцы правядзення сустрэчы.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел — да 20 лістапада 2016 г.

Пытанні можна дасылаць на электронную скрыню mediamanagementbelarus@gmail.com

Партнёры прэс-клуба