Adami Media Prize запрашае прадстаўнікоў кінасектару, працаўнікоў тэлевізійных і навінавых праграмаў, стваральнікаў рэкламных ролікаў і анлайн-кантэнту (вэб-сайтаў, інтэрнэт-відэа), якія распавядаюць гісторыі культурнай разнастайнасці і спрыяюць мірнаму суіснаванню нацыяў у агульным асяроддзі, падаць заяўкі на прэмію ў 2018 годзе.
Adami Media Prize прысуджаецца за культурную разнастайнасць ва Усходняй Еўропе, і з'яўляецца штогадовай узнагародай, якая прызнае працу журналістаў і работнікаў медыяў ў краінах Усходняга партнёрства Еўразвязу — Азербайджана, Армені, Грузіі, Малдовы, Украіны і Беларусі.
Мэта прэміі палягае ў тым, каб садзейнічаць мірнаму суіснаванню народаў розных нацыянальнасцяў, этнічных, рэлігійных i культурных груп ва Ўсходняй Еўропе і на Каўказе.
У 2018 годзе узнагарода Adami Media Prize будзе ўручаная ў шасці катэгорыях:
- Прыз у сферы забаўляльнай сферы
- Прыз за інфармацыю
- Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы
- Малады ADAMI
- Прыз за вэб-старонку
- Прыз за анлайн-відэа
Больш падрабязна пра катэгорыі чытайце тут.
ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК
Да 1 ліпеня 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных да 31 снежня 2017;
Да 1 кастрычніка 2018 — для матэрыялаў, апублікаваных пасля 1 студзеня 2018;
Мы будзем праводзіць пасяджэнне журы для абмеркавання прадстаўленых матэрыялаў у канцы кастрычніка, а затым гала-цырымонію ўручэння ўзнагародаў на пачатку снежня 2018.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да каардынатаркі Adami Media Prize у Беларусі Вольгі Давыдавай па тэлефоне +37529 624 43 22.