1 кастрычніка 2018 года — новы тэрмін падачы працаў на ADAMI MEDIA PRIZE

1 кастрычніка 2018 года — новы тэрмін падачы працаў на ADAMI MEDIA PRIZE

У ліпені прайшоў тэрмін для падачы конкурсных працаў на прэмію ADAMI 2018. Гэта тычылася матэрыялаў, паказаных у эфіры ці апублікаваных у перыяд з 10 кастрычніка 2016 па 31 снежня 2017 году. Для тых відэаматэрыялаў і вэб-старонак, якія апублікаваныя пасля 1 студзеня 2018 году, конкурс працягваецца. ADAMI заклікае журналістаў, кінематаграфістаў і аўдыёвізуальных прафесіяналаў падрыхтавацца і падаць заяўку на наступны тэрмін конкурсу.

Апошні дзень, калі магчыма падаць заяўку для ADAMI 2018 — 1 кастрычніка 2018 году. Мы чакаем новых удзельнікаў. Для атрымання дадатковай інфармацыі і рэкамендацый пра падачу заявак, наведайце вэб-сайт.

Для ўдзелу ў конкурсе запрашаем беларускія тэлекампаніі, прадусарскія кампаніі, незалежных журналістаў, рэжысёраў, прадусараў і іншых прафесіяналаў у галіне медыя. Калі вы адчуваеце ў сабе моц паспрачацца за грашовы прыз з прадстаўнікамі іншых краінаў Усходняга Партнёрства ЕЗ — Арменіі, Азербайджану, Грузіі, Малдовы і Украіны — мы вас чакаем!

Прэмія ADAMI прысуджаецца за лепшыя тэлевізійныя праграмы і фільмы, а таксама анлайн-праекты, якія датычацца тэм міграцыі, інтэграцыі, этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці.

Прэмія ADAMI Медыя Прыз прысуджаецца ў 6-ці катэгорыях:

1. ADAMI Медыя Прыз у галіне культурна-забаўляльных праграм і фільмаў (гульнявыя фарматы)

2. ADAMI Медыя Прыз у галіне інфармацыйных праграм і фільмаў (негульнявыя фарматы)

3. ADAMI Медыя Прыз за навінавыя праграмы і негульнявыя кароткаметражныя фільмы

4. Малады ADAMI 

5. ADAMI Анлайн Прыз за вэб-старонку

6. ADAMI Анлайн Прыз за анлайн-відэа.

Калі ласка, азнаёмцеся з рэгламентам да падачы заявак.

Даты заканчэння прыёму заявак:

— 1 ліпеня 2018 года — для матэрыялаў, апублікаваных у перыяд з 11 кастрычніка 2016 года да 31 снежня 2017 года 

— 1 кастрычніка 2018 года — для матэрыялаў, апублікаваных у перыяд з 1 студзеня 2018 года да 1 кастрычніка 2018 года

ADAMI Медыя Прыз — гэта ўнікальная магчымасць для прафесіяналаў у галіне медыя прадставіць свае аўдыё-візуальныя працы на міжнароднай арэне, а таксама пашырыць кантакты з прадстаўнікамі тэлевізійных каналаў. Пераможцы ў кожнай з 6-ці катэгорыяў узнагароджваюцца грашовымі прызамі ў памеры 2.000 еўра. Акрамя асноўных прызоў, кожнаму ўдзельніку конкурсу ADAMI Медыя Прыз 2018 з журналісцкім досведам, які валодае на працоўным узроўні расейскай, нямецкай ці французскай мовай, даецца магчымасць падаць заяўку на стыпендыю ADAMI для праходжання стажыроўкі на каналах Deutsche Welle (Берлін, Германія), MDR (Лейпцыг, Германія) або ARTE (Страсбург, Францыя).

Пераможцы будуць абвешчаныя ў лістападзе 2018 у Кішынёве на гала-цырымоніі ўзнагароджання, якая будзе транслявацца па міжнародных тэлеканалах.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі пра конкурс конкурсе, калі ласка, звяжыцеся з намі office@adamimediaprize.eu або з амбасадаркай ADAMI Медыя Прыз Воляй Бартлавай.

Мінск 220065
а/с 36
Adami Media Prize Belarus
+375 29 6 244 322
Чакаем вашых заявак!
Заходзьце на сайт https://www.adamimediaprize.eu/

Падзяліцца:

27 ліпеня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiў1 кастрычніка 2018 года — новы тэрмін падачы працаў на ADAMI MEDIA PRIZE

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць