Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Трое беларусаў трапілі ў спіс намінантаў ADAMI Media Prize 2018

Прэмія ADAMI па культурнай разнастайнасці ва Усходняй Еўропе аб’явіла намінантаў конкурсу ADAMI Media Prize 2018.

Сесія журы ADAMI праходзіла ў цэнтры сацыяльных ініцыятываў Impact Hub Odessa (Адэса, Украіна). Міжнароднае журы мусіла вызначыць кандыдатаў у пераможцы з 311 зарэгістраваных удзельнікаў медыяпрэміі ў галінах тэлебачання, онлайн-відэа і вэб-старонак, прысвечаных пытанням этнічнай, рэлігійнай ці культурніцкай разнастайнасці ў шасці краінах Усходняга Партнёрства з ЕС (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна).

Чальцамі журы былі прадстаўнікі вяшчальных кампаніяў, інтэрнэт-выданняў і міжнародных арганізацыяў з краінаў Заходняй Еўропы і Ўсходняга Партнёрства.

Трое беларусаў трапілі ў спіс намінантаў ADAMI Media Prize 2018:

ІНФАРМАЦЫЯ

1. Сямейныя Повязі. Аўтар - Лучыя Тэут (TV Moldova 1), Малдова

2. Вялікі Тэатр Сарокі. Аўтар - Еўжэніў Паповіч (TV Moldova 1), Малдова

НАВІНЫ / КАРОТКІЯ, НЕГУЛЬННЯВЫЯ ФІЛЬМЫ

1. Выкрадзенае Шчасце. Аўтар - Вольга Крэчка (STB), Украіна

2. Вежа. Аўтар - Саломэ Джаши (TV Pirveli), Грузія

3. Дзве Рэлігіі ў Адным Доме. Аўтар - Кецеван Брачулі (ImedI TV), Грузія

ЗАБАЎЛЯЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ

1. На Наш Густ. Аўтар - Яўген Булка (ONT), Беларусь

2. Дарагія Сябры. Аўтар - Валерыў Андрыцэ (Jurnal TV), Малдова

ОНЛАЙН-ВІДЭА

1. Вобразы Разнастайнасці. Аўтар - Хурые - Беса Гвенетадзэ (TDI), Грузія

2. Правілы Жыцця Горана. Аўтар - Анастасія Славінская (EKhokavkaza.com), Грузія

3. Амерыканец у Беларускай Вёсцы. Аўтар - Яўген Ходар, прадусар Яўген Шыбінскі (Tut.by), Беларусь

ВЭБ-СТАРОНКІ

1.Спецпраект «Нашы Іншыя». Аўтар - Алеся Ярэмчук, Онлайн часопіс "The Ukrainians", Украіна

2. Выбіраючы лепшае: жыццё на дзве нацыі. Аўтар - Соня Качаран, Chai-khana.org

3. Шлях праз культуры: этнічныя экскурсіі па Херсону і Поўдню Украіны. Аўтар - Мыкола Хаманюк, Kherson Regional Department of Sociological Association of Ukraine

МАЛАДЫ АДАМІ

1. Матэль STRUGURAŞ. Аўтар - Міхай Нікіфарак (TV Moldova1), Малдова

2. Мурат. Аўтар - Марынэ Качаран (Golden Apricot International Film Festival), Арменія

3. Сябры па ліставанню. Аўтар - Нэлі Васілеўская (Minsk International Film Festival - Listapad), Беларусь

Акрамя таго, члены журы прысудзілі некалькі Асаблівых згадак:

1. Быць Маладым ў Ашаги Сарале. Аўтар - Эзиз Кениев (GIPA), Грузія

2. Адэсіт - Мая Нацыянальнасць. Аўтар - Елена Немиш, Таццяна Сучкова (Echo Media), Украіна

Намінанты прэміі ADAMI Media Prize 2018 будуць запрошаны да ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі ў Кішынёве (Малдова) 29 лістапада ў «Арган-Залі», якая праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Парламента Малдовы Андрыяна Канду. Урачыстая цырымонія будзе транслявацца ў прамым эфіры на міжнародным узроўні. Там і назавуць пераможцаў конкурсу.

ADAMI фінансуецца Федэральным Міністэрствам Замежных Справаў і ProCredit Holding (Нямеччына).

Партнёры прэс-клуба