Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Что себе позволяют журналисты и почему. Конспект медиатока о редакционной политике и поведении журналистов в соцсетях

Регулируется ли поведение журналистов в соцсетях, отражается ли это в редакционной политике, какую ответственность несет журналист за высказывание личного мнения. Обсудили на медиатоке, в том числе разобрали ситуацию с увольнением редактора соцсетей Белсата Ивана Шило за пост в Facebook.

Видео медиатока тут

Спикеры:

  • Марина Золотова, TUT.by
  • Алексей Минчонок, Белсат
  • Янина Мельникова, mediakritika.by
  • Иван Шило, экс-редактор соцсетей Белсат
  • Мария Сысой, журналистка в проекте ИМЕНА и The Village Беларусь, экс-журналистка ОНТ (Наше утро)
  • Франак Вячорка, «Радыё Свабода»

Янина Мельникова: Перед медиатоком я проверила, увольняли ли людей за пост до этого. Выяснилось, что таких кейсов было довольно много и в Беларуси, и в России, и в Украине. Чаще всего причиной возникновения кейсов было отсутствие правил поведения для журналистов, четко прописанных со стороны медиа. Долгое время социальные сети воспринимались как платформа для общения с друзьями. Ситуация изменилась. Соцсети стали фактически полноправными медиа, и аккаунты медийных персон тоже воспринимаются как медиа. Сейчас уже говорят о том, что надо прописывать правила внутри редакции. Да, есть старые компании с традициями, которые довольно быстро отреагировали на изменяющиеся обстоятельства и прописали правила в редакционных политиках, а есть более молодые медийные компании, которые пока еще стоят на позиции «это и так понятно», либо реагируют по факту, как и произошло в кейсе с Иваном.

Кейс Шило

Алексей Минчонок: Паколькі мы з’яўляемся часткай польскага грамадскага тэлебачання, у нас ёсць дакумент, які рэгулюе паводзіны нашых супрацоўнікаў. Гэты дакумент падпісваюць усе журналісты, якія супрацоўнічаюць з польскім тэлебачаннем.

Иван Шило: Возникает вопрос. Есть ли там (в документе. – ПК) президент Польши и насколько я могу его критиковать? Нет. Польское общественное телевидение не часть правительства. Более того, если вы спросите польское правительство, дают ли они деньги Белсату с условием, что нельзя их критиковать, они сильно удивятся.

Алексей Минчонок: Але справа не ў прэзідэнце Польшчы. Сітуацыя здарылася праз нелаяльнасць да кіраўніцтва (тэлеканала Белсат. – ПК). У дакуменце, які Іван падпісваў, ёсць пункт пра тое, што журналіст мусіць быць лаяльны да польскага тэлебачання.

Иван Шило: Не совсем. Меня руководство попросило удалить пост. Оно могло бы попросить сходить в магазин, я бы отказался. Было бы ли это поводом для увольнения? Скорее всего, нет. Я расценил это как небольшое ограничение свободы слова.

Алексей Минчонок: Кіраўніцтва займаецца стратэгічнымі пытаннямі, яно больш у разуменні таго, якія пагрозы ёсць перад кампаніяй. Калі яно бачыць, што з боку супрацоўніка ёсць нейкія пагрозы, то яно просіць тую пагрозу зняць. Гэтага не адбылося, таму было прынятае такое рашэнне. Кожная фірма сама вызначае мадэль кіравання. 

Иван Шило: Наша директорка (Агнешка Ромашевска. – ПК) регулярно поддерживала президента Дуду, у нее есть определенные политические взгляды. Это нормально. Эта ситуация не связана с позицией редакции или этикой, а с тем, что у людей были разные взгляды. В таком случае могут быть некоторые репрессии, в частности, можно кого-то уволить. Так не надо рассказывать, что у медиа нет позиции. Она есть и совпадает с позицией директорки. Это нормально, можно просто признать.

Алексей Минчонок: Мы кажам пра агульную сітуацыю. Тое, пра што ты кажаш, гэта не пра пазіцыю медыя, гэта пра іншую справу зусім. Любое медыя павінна захоўваць нейтральнасць. Журналіст мусіць быць журналістам у любой сітуацыі.

Политика «Радыё Свабода»

Франак Вячорка: Калісьці адзін з прэзідэнтаў «Радыё Свабода» сказаў, што мы прасоўваем дэмакратыю, але яе не практыкуем. Гэта адна з самых галоўных асаблівасцяў радыё. Тут ёсць свая ўласная іерархія, свае ўласныя правілы.

У нашым кодэксе вельмі ясна прапісаная забарона дыскрымінаваць незалежна ад таго, якая ў цябе пазіцыя. Было некалькі выпадкаў, калі асобныя кіраўнікі, ці рэдактары, ці менеджэры дыскрымінавалі іншых супрацоўнікаў па полу, узросту, сацыяльным статусе. Гэта вырашаецца вельмі хутка. Звычайна такія людзі адразу звальняюцца альбо пераводзяцца на іншую пазіцыю.

Нельга выкарыстоўваць службовае становішча.

Гэта тычыцца супрацоўнікаў як у нацыянальных лакальных бюро, так і ў цэнтральным офісе. Аднойчы журналіст «Радыё Свабода» у казахстанскай службе, калі я не памыляюся, атрымаў нейкую ўзнагароду ад Назарбаева. І ён меўся папросту адмовіцца ад гэтай узнагароды. Таму што яна тычыцца атрымання выгады ад зацікаўленай асобы, прэзідэнта іншай дзяржавы.

Ёсць і нефармальныя правілы, якія больш тычацца ўнутраных звычак. Найперш мы не ўжываем слова «мы» на старонках, таму што «Радыё Свабода» – амерыканская кампанія. Узнікае неразуменне. Мы хто? Мы амерыканская кампанія ў гэтым выпадку? Ці беларускія журналісты, якія працуюць на амерыканскую кампанію?

Мы не даем ацэнку калегам па цэху. Менавіта таму многія тэмы журналісты «Радыё Свабода» не каментуюць. Але ёсць такі канфлікт на Белсат, «Нашай Ніве», канфлікт на «Хартыі» з іншымі журналістамі. Мы не каментуем, не даем ацэнку, не кажам, што «Хартыя» малайчына ці кепская. Мы пазбягаем гэтага, таму што адна з задачаў «Радыё Свабода» – падтрымліваць медыяполе ў Беларусі. Магчыма, гэта добра, магчыма, не, але «Свабода» застаецца непразрыстай кампаніяй. Калі ў Facebook просяць каментар, што вы думаеце пра свайго начальніка, як ён сябе паводзіць, мы гэта ніколі не выносім вонкі. Мы не адказваем пра тое, хто, што і як. Супрацоўнікі ведаюць, што ўнутраныя рашэнні кампаніі застаюцца ў межах нашага ўнутранага чату. Любое парушэнне сапраўды караецца.

Таксама нельга пераходзіць на асобы, мы стараемся паважаць адно аднаго, падтрымліваць адно аднаго, асабліва што тычыцца нашага кантэнту. Зноў вяртаюся да тэмы, што журналіст застаецца журналістам незалежна ад таго, у які час сутак, якая пара года, які ў яго статус, ён мусіць піярыць кантэнт.

Кодекс или здоровый смысл?

Павел Свердлов: Трэба кіравацца здаровым сэнсам. Гэта дазволіць пазбегнуць вельмі шмат якіх канфліктных сітуацый. Нават пры наяўнасці рэгуляцый можна парушаць так, можна гэтак, можна казаць «я падпісваў, але прэзідэнта Польшчы там не было». То бок немагчыма стварыць рэгуляцыі, якія б пакрылі 100% выпадкаў, застрахавалі медыі ад любых канфліктаў. На Euroradio сітуацыя супрацьлеглая таму, што адбываецца на «Радыё Свабода» – ніхто нічога не падпісвае. Ёсць працоўны кантракт, але мы не дыктуем паводзіны супрацоўнікаў у сацыяльных сетках. Праз гэта ў мяне бываюць праблемы, але ніколі не буду казаць супрацоўніку выдаліць пост. На «Радыё Свабода» ты журналіст у свой вольны час, як сказаў Франак, у нас ты чалавек у працоўны час.

Мне даводзіцца часам выбачацца за сваіх супрацоўнікаў, але я не бачу ў гэтым нічога заганнага для сябе.

Галоўнае, каб гэтыя прабачэнні падзейнічалі на тых, хто сапраўды пакрыўдзіўся і мы выйшлі з сітуацыі з найменшымі стратамі.

Марина Золотова: У нас нет документа, который регулирует поведение сотрудников редакций в социальных сетях на их личных страницах. Мы зовем к себе на работу журналистов, потому что доверяем им. Так почему не доверять им писать у себя в социальных сетях то, что они считают нужным. Они несут персональную ответственность за то, что пишут, понимают, как это может отозваться в их профессиональной деятельности. К примеру, если человек работает с темой образования и вдруг начинает в социальных сетях писать, что в такой-то школе работают какие-то «козлы», он понимает, что вряд ли он сможет потом с этой темой нормально работать. Если он неадекватен, маньяк, то рано или поздно это выявится. Наличие документов тут не спасет.

Мария Сысой: Я шесть лет работала на ОНТ. Долгое время думала, что любое СМИ – платформа, где очень многое зависит от журналиста. Ты делаешь то, что считаешь важным, пока тебе дают это делать свободно. До последнего момента я действительно чувствовала себя свободным человеком. В какой-то момент сменилось руководство канала, которое начало изучать команду. В тот момент я делала репортаж про Осмоловку, а потом через своего руководителя узнала, что больше на ОНТ работать не буду. Оказалось, что на меня пожаловался один из чиновников, с которым мы общались, ему не понравилось, как я задавала вопросы. Было проведено исследование моих соцсетей. Я не знаю даже, какие посты им не понравились. Документа, который регулировал поведение журналиста в соцсетях, не было.


Мария Сысой

О лояльности к медиа

Павел Свердлов: Мы прыгадваем пра лаяльнасць да фірмы ў той момант, калі некаму з кіраўніцтва здаецца, што гэтая лаяльнасць парушаецца. У нас лаяльнасць з большага парушаецца тымі, хто сыходзіць ад нас. Быў прыклад адной дзяўчыны, якая працавала фатографам і дазваляла сабе, працуючы на Euroradio, выказвацца, што ў нас ніхто не ўмее працаваць, «как они меня все задолбали тупые». Мы развіталіся з ёй у выніку, але абсалютна не праз гэта. Мы цанілі яе як прафесіянала, рабілі праекты і заплюшчвалі вочы.

Марина Золотова: Как будет лучше? Если ребята, подписав документ, будут шушукаться с коллегами из других изданий? Или информация будет открытой, никаких секретов?

Посты на политическую тему

Алексей Минчонок: Мне вельмі не падабаецца, калі журналісты пачынаюць выказвацца ў сацыяльных медыях на нейкія палітычныя тэмы, калі выкарыстоўваюць неадпаведную лексіку. Але гэтага не забароніш. Калі за ўвесь час працы журналісты Белсата атрымалі штрафаў амаль на 70 тысяч долараў, як гэта можа не выклікаць жадання абурыцца? Але я выступаю за тое, каб журналісты як мага менш удзельнічалі ў абмеркаванні. Гэтая мяжа таксама рэгулюецца здаровым сэнсам. Ты не можаш публічна падтрымаць кагосьці з палітыкаў ці зневажаць.

Павел Свердлов: З палітыкай сітуацыя вельмі коўзкая. З аднаго боку, калі мы не забараняем журналісту пісаць у сацсетках, то і не забараняем яму выказваць сімпатыі палітыкам. Але журналіст, я думаю, таксама добра разумее, што калі публічна выказвае сімпатыі, то ўзнікаюць сумневы ў яго аб’ектыўнасці. Калі ён гэтага не разумее, то гэта праблема і тэма для размовы. З іншага боку, можна сказаць, што ў Facebook я за Трампа, але ў прафесійнай дзейнасці гэтага сабе не дазваляю. Я, хутчэй, за першы варыянт.


Павел Свердлов

О распространении контента через личные аккаунты

Янина Мельникова: Когда к нам пришел SMM-щик, он сказал, что нужно серьезно поговорить с журналистами. Дальше он вручил им памятку, которая называлась «Продюсирование материалов в социальных сетях». Как я к этому отношусь? С точки зрения распространения информации, привлечения аудитории я всеми руками за. Но я не готова заставлять, как этого хотел бы SMM-щик. Часто журналисты встречаются с хейтерами. Слава Богу, пока обходится без мата, но иногда накал страстей бывает довольно серьезный, приходится разговаривать с журналистом, оказывать ему психологическую помощь, напоминать, что троллей кормить необязательно.

Марина Золотова: Журналисты сами заинтересованы расшаривать свои материалы, которыми они гордятся. Но обязывать… Не уверена, что это эффективно с точки зрения продвижения. От них просто отпишутся. 150 новостей выходит каждый день и, допустим, каждый начнет это расшаривать. И что?

Павел Свердлов: Гэта ўсур’ёз прапаноўвалася год таму як альтэрнатыва палітыцы Facebook у дачыненні да медыяў, калі казалі, што ён пачаў свядома зніжаць ахопы медыйных суполак. Альтэрнатывай гэтаму называлі тое, што журналіст ці рэдактар будзе збіраць чытачоў у сваім асабістым акаўнце і туды трансліраваць публікацыі. Мне здаецца, што гэта было б крыху нахабства з боку журналістаў. На мяне, напрыклад, падпісаныя не толькі людзі, якія хочуць чытаць толькі Euroradio. Але ў нейкіх разумных межах гэта можа быць.

Наконт таго, каб прымушаць… Наколькі я ведаю, Gomel.today абралі свядомую стратэгію. У першыя пяць-сем хвілін пасля публікацыі журналісты посцяць гэты матэрыял, што падкідвае яго ў некаторых метрыках. Але мне здаецца, што калі будзе добры кантэнт, то матэрыял знойдзе свайго чытача.

Алексей Минчонок: Невыпадкова з’явілася такая прафесія, як social media manager. Кожны мусіць займацца сваёй справай. Калі журналіста прымушаць расшарываць матэрыял, нічога добрага не атрымаецца, таму што гэта трэба рабіць прыгожа.

Подготовил Алексей Шунтов, Пресс-клуб

Партнёры прэс-клуба