16 сакавіка 2017 году, а 18:00 у памяшканні Прэс-клуба адбудзецца лекцыя эксперта УАС на тэму студэнцкага актывізму ва Украіне.
У некаторых ВНУ Украіны ўжо Балонскі працэс, а некаторыя яшчэ ўяўляюць вітанні з СССР. Міністэрства адукацыі цалкам абнавілася пасля 2013 году, але дагэтуль некаторыя рашэнні зусім не-еўрапейскія. Што ў такой сітуацыі рабіць студэнтам? Адказ на гэтае пытанне будзе дадзены на лекцыі-дыскусіі з тымі, хто стаіць у вытокаў новых рэформ украінскай адукацыі.
Кіраўнічкі УАС Ліда Фясенка і Ліза Шчапяцільнікава падзеляцца ўласным досьведам студэнцкага самакіравання, а таксама барацьбы з карупцыяй і блатам ва ўніверах, раскажуць шмат цікавостак, смешных, а часам сумных фактаў пра студэнцкі рух ва Украіне, а таксама адкажуць на пытанні ўсіх цікаўных!
Каму гэта будзе цікава:
- неабыякавым студэнтам і студэнцкаму самакіраванню, каб даведацца цікавостак пра Украінскую адукацыю і пазнаёміцца з лідарамі студэнцтва.
- усім, хто цікавіцца, што там у ўкраінскіх студэнтаў :)
Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі (па спасылцы альбо праз кнопку "Зарэгістравацца на мерапрыемства").