Як зрабіць паспяховы стрым. Майстар-клас ад Радыё Свабода

мастер-класс приемы работы журналиста примеры журналистской практики Радыё Свабода стрим Фокус на інавацыі
27 лютага, аўторак
Як зрабіць паспяховы стрым. Майстар-клас ад Радыё Свабода

У аўторак, 27 лютага, 17:00 запрашаем на майстар-клас ад Радыё Свабода па вядзенні стрыма — жывой трансляцыі ў інтэрнэце.

Юлія Коцкая, рэдактарка аддзела мультымедыя, распавядзе пра наступнае:

• Кампаненты паспяховага стрыму
• Магчымасці стрыміць на некалькі каналаў адначасова
• Спосабы трымаць аўдыторыю
• Асаблівасьці стрымаў на розныя платформы
• Тэхнічныя сродкі для стрыму.

Майстар-клас праводзіцца ў рамках выставы «Фокус на інавацыі».

Уваход вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба.

*Рэдакцыя Радыё Свабода атрымала дыплом выставы ў намінацыі «Новыя фарматы» за стрым на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 года. Агулам трансляцыю акцыі пратэсту і яе разгона паглядзелі больш за 1 мільён 100 тысяч разоў. Глядзіце фрагменты ў кароткім роліку.

Падзяліцца:

19 лютага 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiЯк зрабіць паспяховы стрым. Майстар-клас ад Радыё Свабода

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць