Вынікі года ў МЕДЫЯ ў вялікім журналісцкім Zoom'е БАЖ

БАЖ медыя-сустрэчы
23 снежня, чацвер
Вынікі года ў МЕДЫЯ ў вялікім журналісцкім Zoom'е БАЖ

Адыходзячы год быў самым цяжкім за ўсю гісторыю медыя. Калі ў 2020-м мы ў асноўным сутыкаліся з гвалтам і шматлікімі затрыманнямі, то сёлета беларускія ўлады правялі некалькі паўнамаштабных атак на журналістаў і рэдакцыі недзяржаўных медыя.

Прайшлі сотні ператрусаў, 31 прадстаўнік медыя знаходзіцца за кратамі, большасць недзяржаўных выданняў былі вымушаныя выехаць з краіны, каб працягнуць працу. Беларускую журналістыку мы сёння робім з Мінска, Вільні, Варшавы, Беластока, Кіева, Львова, Тбілісі, Прагі і многіх іншых месцаў.
Але ўсе мы застаемся беларускім медыясектарам.

23 снежня а 19:00 па беларускім часе Беларуская асацыяцыя журналістаў прапануе калегам, прадстаўнікам рэдакцый, медыяэкспертам, тым хто ў Беларусі, і тым, хто вымушаны быў з’ехаць, падвесці вынікі года ў адным вялікім перадкалядным Zoom-e.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

Перадаць прывітанні калегам у іншых краінах, сказаць цёплыя словы сябрам і паплечнікам, расказаць пра сёлетнія светлыя і сумныя моманты, падзяліцца настроем. З намі будуць таксама родныя калег, якія знаходзяцца ў няволі.  

Мы разумеем апасенні калег, якія застаюцца ў Беларусі. Таму тыя, хто захочуць, змогуць удзельнічаць у сустрэчы з выключанай камерай і тым подпісам, які самі пажадаюць пакінуць.

Крыніца – БАЖ


Популярное на сайте:

«Кодекс самурая» и вера в лучшее. Правила работы редакции Ze***lo.io

Как медиа завоёвывают TikTok. Лучшие и нестандартные примеры (из Беларуси тоже)

«Складаць ручкі і паміраць рана»: як COVID-19 змяніў жыццё беларускіх журналістаў

Техника интервью: Как говорить с жертвами, свидетелями и пострадавшими

Падзяліцца:

18 снежня 2021 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiВынікі года ў МЕДЫЯ ў вялікім журналісцкім Zoom'е БАЖ

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць