Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Выбары 2020 у ЗША. Сустрэча з Дэвідам Шульцам

Дзе: 
анлайн
Дата падзеі: 
03.11.2020 - 17:00
Уваход:
Пры пацверджанні рэгістрацыі
Мова падзеi: 
перевод на: русский

3 лістапада, непасрэдна ў дзень прэзідэнцкіх выбараў ў ЗША, ганаровы прафесар Універсітэта Хэмлайн Дэвід Шульц правядзе сустрэчу з беларускімі палітолагамі, экспертамі і палітычнымі аглядальнікамі, прысвечаную гэтай падзеі. На сустрэчы спадар Шульц дасць агляд бягучай прэзідэнцкай кампаніі ў ЗША, а таксама сітуацыі ў ЗША на дзень галасавання. Пасля ўступнай лекцыі спадара Шульца ў удзельнікаў дыскусіі будзе мажлівасць задаць свае пытанні.

Дэвід Шульц працуе на факультэтах паліталогіі і прававых даследаванняў Універсітэта Хэмлайн. Ён таксама выкладае права ва Універсітэце Мінесоты. Мае ступені бакалаўра і магістра палітычных навук і філасофіі, доктара юрыдычных навук і магістра права, доктара палітычных навук і магістра астраноміі. Дэвід Шульц з'яўляецца трохразовым удзельнікам праграмы Фулбрайт. Ён шмат выкладаў у Еўропе і Азіі, а таксама атрымаў нацыянальную прэмію Леслі А. Уіцінгтана за выдатныя дасягненні ў выкладанні грамадскіх навук. Дэвід Шульц з'яўляецца аўтарам больш за 35 кніг і больш за 200 артыкулаў па розных аспектах амерыканскай палітыкі, выбарчага права і сродкаў масавай інфармацыі. Ён рэгулярна дае інтэрв'ю і выступае ў якасці эксперта ў мясцовых, нацыянальных і міжнародных СМІ, у тым ліку "Нью-Ёрк Таймс", "Уол Стрыт Джорнал", "Вашынгтон Пост", "Эконаміст" і "Нацыянальнае грамадскае радыё". Яго апошнімі кнігамі з'яўляюцца "Энцыклапедыя грошай у амерыканскай палітыцы" (2018 год) і "Вагальныя штаты" (2018 год). Да пачатку выкладчыцкай дзейнасці прафесар Шульц займаў пасаду дырэктара дэпартамента па пытаннях гарадскога планавання, выканання кодэксаў і занавання, а таксама працаваў спецыялістам па жыллёвым і эканамічнам планаванні ў агенцтве, якое займаецца пытаньнямі дзейнасьці мясцовай супольнасці.

Партнёры прэс-клуба