Усё, што б вы хацелі ведаць пра тэлеканал "Белсат", але баяліся запытацца!

Agnieszka Romaszewska-Guzy Белсат онлайн-встреча тележурналистика
31 мая, аўторак
Усё, што б вы хацелі ведаць пра тэлеканал "Белсат", але баяліся запытацца!

31 траўня, у аўторак, у Прэс-клубе адбудзецца сустрэча з дырэктарам тэлеканалу «Белсат» Агнешкай Рамашэўскай-Гузы, якая гэтымі днямі наведвае Беларусь.

На старонцы belsat.eu будзе ладзіцца онлайн-трансляцыя з сустрэчы.

У спадарыні Агнешкі можна будзе запытацца пра ўсё, што вас цікавіць наконт «Белсату», а таксама пра тое, як цяпер жыве суседняя Польшча.

Пачатак – 31 траўня, а 18.30 у Прэс-клубе, які месціцца ў Менску па адрасе: вул. Веры Харужай 3-601.

Гэта трэцяя імпрэза з цыклу “сустрэч з тварамі “Белсату”. У красавіку першай з гледачамі сустрэлася журналістка Святлана Калінкіна, а затым у траўні – эканаміст Міхаіл Залескі.

падзея на ФБ
https://www.facebook.com/events/826881740777511/

падзея на тэлеканале «Белсат»
http://belsat.eu/news/sustrecha-z-dyrektaram-belsatu-usyo-shto-vy-hatsel…

Падзяліцца:

30 мая 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiУсё, што б вы хацелі ведаць пра тэлеканал "Белсат", але баяліся запытацца!

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць