Уручэнне Прэміі Шэрмана

прэмія Шэрмана ПЭН-цэнтр
27 лістапада, панядзелак
Уручэнне Прэміі Шэрмана

27 лістапада ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай 3-601) а 19:00 будуць уручаныя дзве прэміі –  імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад і прэмія імя Алеся Адамовіча за найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Прэмія Шэрмана для перакладчыкаў будзе ўручацца сёлета ўжо ў другі раз. Пераможца атрымае чэк ад Фонду «Вяртанне» на суму, эквівалентную 2000 у.а. Арганізатарамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Фонд «Вяртанне».

На ўзнагароду прэтэндуе 10 перакладчыкаў з 8 кнігамі:

1. Надзея Кім. Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка. Пазытыў-цэнтр, 2016, Мінск. З ангельскай пераклала Надзея Кім.
2. Ігар Кулікоў. Рыґведа: кола першае. Медысонт, 2016, Мінск. З санскрыту пераклаў Ігар Кулікоў.
3. Ігар Крэбс. Генрых Гайнэ “Выбраныя вершы”. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З нямецкай пераклаў Ігар Крэбс.
4. Віталь Латыш. Сяргей Жадан. Варашылаўград. Логвінаў, 2016, Вільня. З украінскай пераклаў Віталь Латыш.
5. Марыя Пушкіна i Алена Пятровіч. Малгажата Шэйнэрт. Насыпаць горы. Логвінаў, 2016, Вільня. З польскай пераклалі Марыя Пушкіна і Алена Пятровіч.
6. Андрэй Хадановіч. Шарль Бадлер. Выбраныя вершы. Зміцер Колас, 2016, Мінск. З французскай пераклаў Андрэй Хадановіч.
7. Сяргей Шупа. Этгар Керэт. Сем добрых гадоў. Логвінаў, 2016, Вільня. З іўрыту і ангельскай пераклаў Сяргей Шупа.
8. Ганна Янкута і Марына Дзергачова. Хорас Ўолпал. Замак Отранта. Мэры Шэлі. Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй. Зборнік. Кнігазбор, 2016, Мінск. З ангельскай пераклалі Ганна Янкута і Марына Дзергачова.

У журы прэміі ўвайшлі:

Уладзімір Арлоў, паэт, празаік, гісторык, перакладчык.

Ганна Бутырчык, выкладчыца, кандыдатка філалагічных навук, загадчыца кафедры замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Галіна Дубянецкая, паэтка, перакладчыца.

Марына Казлоўская, літаратуразнаўца, перакладчыца, кандыдатка філалагічных навук, працуе загадчыцай кафедры беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ.

Сяргей Сматрычэнка, славіст, перакладчык, рэдактар.

Прэмія імя Алеся Адамовіча заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1995 годзе, праз год пасля смерці пісьменніка і грамадскага дзеяча. Сёлета гэтая ўзнагарода будзе ўручацца ўжо ў 16 раз. Яе лаўрэатамі былі выбітныя беларускія літаратары, гісторыкі, публіцысты – Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Алесь Бяляцкі, Валер Булгакаў, Аляксандр Фядута і іншыя. Поўны спіс пераможцаў можна паглядзець на сайце прэміі. Лаўрэата выбірае Рада беларускага ПЭН-цэнтра. Сёлета прэмія Адамовіча будзе ўручаная дзякуючы Святлане Алексіевіч.

Пачатак цырымоніі ўзнагароджання – 19:00.

Уваход вольны!

Падзяліцца:

27 лістапада 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiУручэнне Прэміі Шэрмана

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой часткі даследавання Цэнтра новых ідэй

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй.

Афлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць