Уручэнне літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай

вручение премии открытая встреча
6 снежня, серада
Уручэнне літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай

Уручэнне літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца 6 снежня ў Прэс-клубе. Пачатак у 18:30.

Удзел возьмуць: Уладзімір Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч.

У кароткі спіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўвайшлі:
Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло»
Ганна Комар «Страх вышыні» 
Наста Кудасава «Маё невымаўля» 
Уладзімір Някляеў «Толькі вершы» 
Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў» 
Міхась Скобла «Камізэлька для месяца» 
Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё» 
Юлія Цімафеева «Цырк» 

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.

Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”. 

Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай.  

Уваход вольны. 

Падзяліцца:

4 снежня 2017 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiУручэнне літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць