Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
03.10.2017 - 17:00
Да: 
07.10.2017 - 23:00
Мова падзеi: 
беларуская
Крыніца падзеі: 
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго: 
Для ўсіх

Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно пройдзе з 3 па 7 кастрычніка ў Мінску. Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi» і медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»:

3 кастрычніка:

17.00 — прэзентацыя альманаха «pARTtisan № 33» і падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай;

18.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка І).

4 кастрычніка:

17.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка ІІ).

5 – 7 кастрычніка:

10 – 19.00 — закрытая Майстроўня кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!».

7 кастрычніка:

19.00 — паказ фільма «Час трох чарапахаў» (Czas trzech żólwi), сустрэча з героямі і рэжысёркай.

Падрабязную Праграму мерапрыемстваў глядзіце тут.

Даведацца пра гісторыю польскай дакументалістыкі ўсе цікаўныя змогуць на ілюстраваных лекцыях «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара». А стваральнікі альманаха «pARTtisan № 33», цалкам прысвечанага з'яве дакументальнага польскага кіно, прэзентуюць у ім выбітных асобаў, знакавыя стужкі, а таксама шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма.

Атрымаць практычныя веды і асновы кінематаграфічнага майтэрства ў выкладчыкаў PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) прафесіяналы(-кі) і аматары(-кі) змогуць падчас прэзентацыі падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» і III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!». За тры дні 12 аўтараў(-ак) распрацуюць свае кінапраекты і адшукаюць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Усё неабходнае для ўдзелу ў Майстроўні шукайце тут. Удзел бясплатны.

Усе падзеі Тыдня польскага кароткага дакументальнага кіно пройдуць у Прэс-клубе (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Уваход вольны.

За падрабязнасцямі і актуальнымі навінамі запрашаем у суполку падзеі ў Facebook.

Партнёры прэс-клуба