Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
26.03.2018 - 16:00
Да:
26.03.2018 - 18:00
Мова падзеi:
беларуская
руская
Крыніца падзеі:
Legalize Belarus
Для каго:
для юрыстаў, праваабаронцаў, журналістаў
для грамадзкіх актывістаў
Для блогераў
Асветніцка-адвакацыйная кампанія Legalize Belarus запрашае супрацоўнікаў медыяў, грамадзкіх актывістаў і ўсіх цікаўных на трэнінг, прысвечаны мове варожасці ў дачыненні да спажыўцоў псіхаактыўных рэчываў, а таксама людзей, што пакутуюць на залежніцкія разлады. Падчас сустрэчы ўдзельнікі даведаюцца, чаму да ўжывання словаў «наркотыкі» і «наркаманы» трэба ставіцца з асцярожнасцю, а таксама навучацца дакладна гаварыць і пісаць пра «праблему 328», псіхаактыўныя рэчывы і залежніцкія разлады.
Мерапрыемства пройдзе 26 сакавіка 2018 у межах Тыдня супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці на пляцоўцы Press Club Belarus. Пачатак а 16:00.
Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.