УВАГА! Рэгістрацыя ЗАЧЫНЕНА. Мы чакаем на сустрэчу тых, хто паспеў зарэгістравацца.
Wonderzine з’явіўся ў рускамоўнай медыяпрасторы 5 год таму і хутка вылучыўся на фоне іншых woman-выданняў: тэмы выйшлі за межы прыгажосці, кухні, адносін ды свецкай хронікі. На адкрытай сустрэчы журналісткі і рэдактаркі выдання распавядуць пра працу і досвед, пра тое, ці ёсць сёння сэнс у медыя для жанчын. Таксама адкажуць на пытанні.
Хто з Wonderzine прыязджае і пра што размаўляем:
- Саша Савіна, рэдактарка раздзела «Жыццё» (пра эмацыйнае порна: як пісаць на сацыяльныя тэмы і не маніпуляваць чытачом);
- Ксюша Пятрова, рэдактарка росту і дыстрыбуцыі (як пісаць пра ЛГБТКІА і чаму фемінісцкаму выданню гэта неабходна);
- Маргарыта Вірава, б’юці-рэдактарка (як пазбягаць лукізму і дыскрымінацыі ў матэрыялах пра цела, знешнасць і макіяж).
Падзея цікавая для тых, хто працуе ў медыя, студэнтам і студэнткам факультэтаў журналістыкі, актывісткам жаночых арганізацый і чытачам Wonderzine. Прэс-клуб праводзіць сустрэчу сумесна з праектам “Нашай Нівы” – “Наша Ніна”/Nina.nn.by.
Рэгістрацыя ЗАЧЫНЕНА.
Але вы пакуль маеце магчымасць трапіць на іншыя івэнты "гендэрнага тыдня" у Прэс-Клубе:
25 верасня - Адкрытая лятучка з праектам MAKEOUT
27 верасня - Дискуссия на тему гендерной дискриминации с инициативой #дамаудобнаявбыту