Сучасныя тэндэнцыі ў дакументальным кіно. Анлайн-сустрэча з амерыканскім кіназнаўцам Майклам Рынаў

видеоконтент возможности для журналистов документальная журналистика кино независимое кино онлайн-встреча
22 красавіка, серада
Сучасныя тэндэнцыі ў дакументальным кіно. Анлайн-сустрэча з амерыканскім кіназнаўцам Майклам Рынаў

Майкл Рынаў /Michael Renov:

Кіраўнік праектаў праграмы American Film Showcase, прафесар Школы кінематаграфічных мастацтваў Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, даследчык тэорыі дакументальнага кіно, чалец журы самых значных фестываляў дакументальнага і незалежнага кіно Заходняга паўшар’я (у тым ліку Sundance і Silverdocs).

Сустрэча пройдзе ў фармаце адказаў спікера на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы.

Мова падзеi: англійская (з перакладам на рускую)

Майкл Рынаў знаёмы з Беларуссю і беларускім дакументальным кіно. У 2015 г. ён наведваў Беларусь падчас фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка», а 7-13 красавіка 2020 г.  быў сябрам экспертнага журы анлайн-фестывалю беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs.

З аглядам фестывальных фільмаў BelarusDocs-2020 Майкла Рынаў можна пазнаёміцца тут. 

Дэдлайн рэгістрацыі: 22.04 (17:30)

 

Што трэба зрабіць, каб патрапіць на анлайн-сустрэчу

1. Зарэгістравацца да дэдлайну (чырвоная кнопка).

2. Праверыць свой e-mail пасля 18:00 у дзень лекцыі. У лісце ад Прэс-клуба будзе спасылка на анлайн-сустрэчу.

3. Прайсці па спасылцы, якая пазначана ў лісце, і атрымліваць асалоду ад сустрэчы.

Сустрэча зладжана пры падтрымцы Амбасады ЗША.

Падзяліцца:

17 красавіка 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiСучасныя тэндэнцыі ў дакументальным кіно. Анлайн-сустрэча з амерыканскім кіназнаўцам Майклам Рынаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць