Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Што займае беларусаў апроч палітыкі і эканомікі? Прэзентацыя кнігі "100 словаў"

Дзе: 
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі: 
27.04.2017 - 19:00
Да: 
27.04.2017 - 21:00
Мова падзеi: 
беларуская
руская
Для каго: 
Для ўсіх

Запрашаем на прэзэнтацыю кнігі “100 словаў”, якая нядаўна выйшла ў сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХI стагодзьдзе” беларускай службы Радыё Свабода.

“100 словаў” - гэта кароткія нарысы пра людзей, месцы, падзеі і ідэі, якія зачапілі розум або душу беларусаў даўжэй, чым на адну пракрутку стужкі фэйсбуку. У кнігу ўвайшлі лепшыя тэксты, якія друкаваліся ў аднайменнай рубрыцы на сайце Радыё Свабода ў 2014-2016 гадах - усяго 300 твораў ад ста аўтараў. Буктрэйлер можна праглядзець тут.

Гэта “спроба духоўнага партрэту граматных беларусаў пачатку ХХI стагодзьдзя”, напісаў ва ўводзінах да кнігі яе складальнік Ян Максімюк. Ён адмыслова прыяжджае з Прагі на імпрэзу і будзе яе весьці. Выступяць аўтары і музыкі, кожны ўдзельнік атрымае асобнік кнігі.

Прэзэнтацыя адбудзецца 27 красавіка, у 19:00 у Прэс-клубе (Мiнск, вул. Веры Харужай, 3, пакой 601). Для ўдзелу ў імпрэзе ласкава просім зарэгістравацца.

Фота svaboda.org

Партнёры прэс-клуба