Чарговая навучальная сесія Школы аналітычнай журналістыкі адбудзецца ў Прэс-клубе сёння, 6 ліпеня. У праграме сустрэчы запланаваныя тэарэтычныя лекцыі і практычныя заняткі з Аляксандрам Класкоўскім, праца студэнтаў з ментарамі Школы - Аляксандрам Уліцёнкам, Марынай Загорскай, Аляксандрам Люшкевічам.
У працы Школы таксама возьмуць удзел прадстаўнікі беларускай экспертнай супольнасці - Іна Рамашэўская, Уладзімір Кавалкін. Студэнты будуць мець магчымасць пазнаёміцца з працай такіх арганізацыяў і ініцыятываў, як SYMPA, BIPART, Кошт ураду.
Спецыяльны госць гэтай сесіі - Эндру Ўрубель, галоўны рэдактар аналітычнага партала emerging-europe.com. Эдру распавядзе пра партал, а таксама засяродзіцца на заходніх стандартах аналітычных матэрыялаў, на спецыфіцы пошуку і адбору тэмаў.
Гэта другая сесія Школы аналітычнай журналістыкі, якая распачалася ў чэрвені 2016 і працягнецца да сакавіка 2017 г. Мяркуецца, што падчас навучання ўдзельнікі школы авалодаюць навыкамі і ўменнямі стварэння аналітычных тэкстаў, пазнаёмяцца з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці і асноўнымі экспертнымі інстытуцыямі і праектамі.
Фота: seniorschool.ru