Прэс-клуб, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Новая Еўразія" запрашаюць журналістаў на круглы стол "Самаразвіццё лакальных супольнасцяў у Беларусі: лепшыя мясцовыя практыкі".
На сёлетніх "Сакавіцкіх сустрэчах грамадскіх арганізацый і ініцыятываў", якія прайшлі ў Мінску 4-5 сакавіка, адбыўся аншлаг: мерапрыемства для абмену досведам вырашэння праблем і паляпшэння жыцця ў мясцовых супольнасцях наведала 213 чалавек. Лакальны ўзровень працуе выдатна. З чым звязаны гэты воплеск, якія ёсць найлепшыя прыклады вырашэння праблем грамадскасцю на месцах і што замінае распазсюдзіць гэты досвед на рэгіянальным і нацыянальным узроўні - пра гэта запрашаем пагаварыць у панядзелак, 13 сакавіка, а 12:00 у памяшканні Прэс-клуба па адрасе: Мінск, вул. Веры Харужай, 3, офіс 601.
На мерапрыемстве, прынамсі, выступяць:
- Дзяніс Кобрусеў, грамадская кампанія “Генплан – для мінчан!”, дапамагае грамадзянам вырашаць мясцовыя праблемы (асабліва, праблемы ўшчыльнення) і планаваць развіццё тэрыторый з актыўным удзелам жыхароў.
- Андрэй Эзерын, сацыяльна-інфармацыйная ўстанова "Гарадское развіццё", адзін з лідэраў неафіцыйнай суседскай супольнасці ў Асмалоўцы, жылым раёне Мінска, які быў пад пагрозай існавання.
- Хрысціна Чарняўская (Христина Чернявская) і Надзея Дубоўская, прадстаўніцы арганізацыйнага камітэту Руху па ўборках несанкцыянаваных звалак "Зробім!" - беларускай часткі міжнароднага руху "Let's do it!".
- Аляксандр Аўдзевіч, Лідская міжраённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў", здзейсніў падарожжа па еўрапейскіх краінах на хэндбайку, змагаецца супраць дыскрымінацыі і усталёўвае пандусы ў Лідзе, каб яна стала безбар'ернай.
Уваход вольны пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі (у адзін клік).