Сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Прэс-канферэнцыя

Болонский процесс пресс-конференция
31 студзеня, пятніца
Сацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Прэс-канферэнцыя

У 2015 годзе Беларусь далучылася да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Праз амаль 5 гадоў мы даем адказ на пытанне — ці распачаліся нарэшце Балонскія рэформы ў Беларусі?

Далучэнне Беларусі да Балонскага працэсу — гэта не толькі студэнцкія абмены або прызнанне дыпломаў. Гэта яшчэ і абавязацельства гарантаваць роўны доступ да адукацыі ўсіх груп насельніцтва. Аналіз  выканання гэтых абавязацельстваў прыводзіць да несуцяшальнай высновы: наша сістэма адукацыі не працуе як сацыяльны ліфт, яна кансервуе сацыяльную няроўнасць. Гэта адбываецца таму, што дзяржаўная адукацыйная палітыка пакуль проста ігнаруе гэтую праблему.

На прэс-канферэнцыі будзе прадстаўленая пазіцыя асноўных актараў, уцягнутых у грамадскі кантроль рэформ вышэйшай адукацыі: Еўрапейскага саюзу студэнтаў — арганізацыі-сябра Bologna Follow-Up Group, экспертнай супольнасці Грамадскага Балонскага Камітэту, незалежнага студэнцкага саюзу Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Асноўная госця прэс-канферэнцыі — віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага саюзу студэнтаў Гохар Гаванісян. Яна раскажа пра дзеянні свёй структуры ў лабіраванні зменаў у беларускай вышэйшай адукацыі, а таксама перспектывах, якія бачыць у гэтай сферы еўрапейскія інстытуты. Таксама будуць агучаныя асноўныя вынікі даследвання даступнасці адукацыі, у тым ліку росту коштаў на навучане, а таксама планы бліжэйшых дзеянняў і адвакацыйных кампаній..

Спікеры:

Гохар Гаванісян, віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага саюзу студэнтаў, адна з прадстаўнікоў ESU ў Bologna Follow-Up Group

Уладзімір Дунаеў, эксперт Грамадскага Балонскага камітэту, адзін са стваральнікаў і першы прарэктар ЕГУ (1992-2008)

Саша Кузьміч, актывістка Задзіночання беларускіх студэнтаў, каардынатарка 4 Рабочай групы «Кантакты паміж людзьмі» Беларускай Нацыянальнай Платформы Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнэрства

Арганізатары: Беларуская Нацыянальная Платформа, Грамадскі Балонскі камітэт, Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў.

Уваход вольны. Кантактны нумар +375291806649 (Саша)

Падзяліцца:

21 студзеня 2020 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiСацыяльнае вымярэнне вышэйшай адукацыі ў Беларусі. Прэс-канферэнцыя

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць