Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Сацсеткі для беларускіх журналістаў. Досьвед "Радыё Свабода"

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
14.06.2017 - 19:00
Мова падзеi: 
беларуская
Крыніца падзеі: 
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго: 
для журналістаў і рэдактараў

14 чэрвеня а 19.00 запрашаем на адкрытую лекцыю Францішка Вячоркі.

Чаму журналісты мусяць ісьці ў фэйсбук і аднаклясьнікі? Як афармляць кантэнт з разьлікам на розныя сеткі? Як сусьветныя трэнды інтэрнэт-журналістыкі зьменяць беларускую мэдыясфэру ўжо ў 2018 годзе?

За некалькі гадоў колькасьць падпісантаў Радыё Свабода ў фэйсбуку вырасла з 3 тысячаў да 100 тысяч, у Інстаграме - з 0 да 50 тысяч, у вКонтакте - з 3 тысяч да 50 тысяч. Радыё Свабода зрабіла стаўку на лічбавыя платформы, і прадэманстравала беспрэцэдэнтны посьпех у апошнія гады. Разам з Францішакам, каардынатарам сацыяльных сетак Радыё Свабода з 2012 да 2016 году, будзем разглядаць асаблівасьці выкарыстаньня розных сацыяльных платформ беларускімі СМІ, плюсы і мінусы платнай рэкламы. Таксама лектар распавядзе пра інструмэнты стварэньня і прасоўваньня аўдыёвізуальнага, тэкставага і інтэрактыўнага кантэнту, жывыя трансьляцыі на адну і некалькі платформаў. 

Фармат падзеі: лекцыя-прэзэнтацыя на прыкладах Радыё Свабода.

Францішак Вячорка - каардынатар сацыяльных сетак Радыё Свабода з 2012 да 2016 году, раней працаваў на тэлеканале ”Белсат”. Скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці ”Public Relations i мэдыямаркетынг”, цяпер навучаецца ў магістратуры American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме ”Міжнародная камунікацыя”. Зьяўляецца выпускніком праграмы Дзярждэпартамэнту ЗША ”Digital Communication Network”, ляўрэатам журналісцкай стыпэндыі Вацлава Гаўла, а таксама праграмы ”Лідэры грамадзянскай супольнасьці” ад Open Society Foundations. Сярод іншага, выступаў трэнэрам Бюро міжнароднага вяшчаньня ЗША (BBG), а таксама ва ўнівэрсытэтах Чэхіі, Польшчы і ЗША. 

 

Партнёры прэс-клуба