Дзе:
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі:
04.02.2019 - 19:00
Да:
04.02.2019 - 21:00
Мова падзеi:
беларуская
Для каго:
Для ўсіх
Гэтай дыскусіяй "Беларускі калегіюм" распачынае трансдысцыплінарны семінар “Інтэлектуальная гісторыя посткамунізма”, які ўключае даследчы семінар, лекцыі спецыялістаў, тэматычныя дыскусіі і круглыя сталы, прэзентацыі, абмеркаванні новых выданняў.
На абмеркаванне вынесены наступныя пытанні:
- Ці можам мы гаварыць пра сканчэнне посткамунізма, завяршэнне (паспяховае ці не) самога стану “пост”, г .зн. пераходнасці? Калі можам, якая падзея можа быць знакам (сімптомам?) канца пераходу? Эканамічная крыза 2008? Расейска-украінская вайна 2014? Узвышэнне (вяртанне) Кітая? Выбары Трампа і паварот направа ў заходняй палітыцы?
- Ці можам мы з сённяшняй перспектывы вызначыць посткамунізм як гістарычную эпоху? Сацыяльна-палітычную і эканамічную сістэму? Інтэлектуальную фармацыю?
- Ці ёсць “беларуская спецыфіка”, што значыць посткамунізм па-беларуску?
У праграме:
- Круглы стол, у якім бяруць удзел Валянцін Акудовіч, Максім Жбанкоў, Уладзімір Мацкевіч, Павал Церашковіч, Вольга Шпарага, Аляксандр Чубрык, Пётра Рудкоўскі і іншыя.
- Агульная дыскусія па выказаных пазіцыях.
- Нефармальная камунікацыя (гарбата, кава, печыва).