Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Прыём прац на конкурс «Беларусь у фокусе-2017»

Дата падзеі: 
15.03.2018 (Цэлы дзень)
Дэдлайн падзеі: 
15.03.2018
To event remaining 1 day
Крыніца падзеі: 
www.competition2017.belarusinfocus.info
Для каго: 
для журналістаў

Інфармацыйнае бюро Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам аб'яўляе сёмы міжнародны конкурс для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных аўдыторый - Belarus in Focus 2017.

Вы пісалі пра Беларусь у замежныя СМІ у 2017 годзе? Тады гэты конкурс для вас.

Мы прымаем матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2017 года. Гэта могуць быць тэксты пра беларускую палітыку, эканоміку, міжнародныя стасункі, культуру і пра ўсё, што звязана з Беларуссю. Падрабязныя правілы вы можаце знайсці тут.

Апошні дзень прыёма заявак - 15 сакавіка 2018 года. Дасылайце свае працы па спасылцы.

Артыкулы ацэніць міжнароднае журы, якое складаецца з медыяпрафесіяналаў з розных краінаў свету.

Журы:

  • Андрэй Аляксандраў (Беларусь), галоўны рэдактар «Беларусского журнала»
  • Ілля Азар (Расія), спецыяльны карэспандэнт «Новай газеты»
  • Археміна Барра (Іспанія), уласны карэспандэнт Capital Radio ў ЗША
  • Эндру Джэк (Вялікабрытанія), кіраўнік службы курыравання кантэнту Financial Times
  • Таміна Кучар (Германія), галоўная рэдактарка dekoder.org

Адбор будзе праходзіць па дзвюх намінацыях:

  • «Прафесійныя журналісты» - для ўдзельнікаў, якія маюць досвед журналісцкай працы больш за тры гады;
  • «Журналісты-пачаткоўцы» - для тых, у каго досвед працы менш за тры гады.

Журы абярэ трох пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцы атрымаюць:

  • Прафесійныя журналісты: сертыфікаты на 500 еўра для прафесійнага развіцця;
  • Журналісты-пачаткоўцы: сертыфікаты на 300 еўра для прафесійнага развіцця.

Сродкі можна выкарыстаць на ўдзел у адукацыйных праграмах, набыццё абсталявання, журналісцкія паездкі і г.д.

Мы раім дасылаць свае матэрыялы ў перакладзе на англійскую - асноўную мову конкурсу. Аднак сябры журы змогуць прачытаць артыкулы на беларускай, польскай, украінскай, рускай, французскай, нямецкай, іспанскай, чэшскай, італьянскай і рэкамендаваць лепшыя працы да перакладу для далейшага ўдзелу ў конкурсе.

Афіцыйны сайт конкурсу www.competition2017.belarusinfocus.info

Арганізатар конкурсу - Інфармацыйнае бюро Belarus in Focus. (https://belarusinfocus.info)

Партнёры прэс-клуба