Прэзентацыя Законапраекта аб свабодзе мірных сходаў і адкрыццё фотавыставы

законодательные инициативы изменения в законодательстве Праваабарончы цэнтр Вясна презентация фотовыставка
28 чэрвеня, чацвер
Прэзентацыя Законапраекта аб свабодзе мірных сходаў і адкрыццё фотавыставы
Прэзентацыя Законапраекта аб свабодзе мірных сходаў, які падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі, правядзе Праваабарончы Цэнтр «Вясна».
Падчас прэзентацыі адбудзецца выступ Эксперта АБСЕ Сяргея Остафа, які прымаў удзел у распрацоўцы законапраекта.
 
Таксама ў праграме адкрыццё тэматычнай фотавыставы — здымкі месцаў, на якіх дазволеныя мірныя сходы ў рэгіянальных гарадах Беларусі: стадыёны, паркі, ускрайкі гарадоў.
Выстава — візуалізацыя таго, што падобныя месцы — неўдалыя для рэалізацыі грамадзянамі свайго права на мірныя сходы, бо знаходзяцца далёка ад цэнтра, мінакоў практычна няма і ўдзельнікаў сходаў проста нельга заўважыць. 
 
Законапраект застаецца актуальным, бо змены у Закон аб масавых мерапрыемствах, прынятыя ў другім чытанні Палатай Прадстаўнікоў, мала што вырашылі: 
пры правядзеньні мерапрыемства (не на «сабачатніках» ці закінутых стадыёнах) дзейнічае дазваляльны прынцып, засталіся аплаты за ахову, медабслугоўваньне і прыборку смецьця, адстунічае механізм паскоранага судовага абскаржвання рашэння мясцовых уладаў аб забароне мерапрыемства, адсутнічае працэдура апублічваньня пададзеных паведамленняў аб мірных сходах, абмежавана права на сходы для асобаў, якія прыцягваліся па пэўных артыкулах крымінальнага і адміністратыўнага кодэксу і г.д. 
 
 
Падзяліцца:

13 чэрвеня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэзентацыя Законапраекта аб свабодзе мірных сходаў і адкрыццё фотавыставы

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Кто поддерживает экономические реформы в Беларуси и могут ли они изменить своё мнение? Онлайн-презентация исследования

Исследование представляет результаты опроса, проведённого с целью выяс­нения предпочтений беларусов в области экономиче­ской политики. English below

Анлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць