Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Пляцоўка для прафесійнага росту медыясупольнасці
Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Прэзентацыя кнігі Зьмітра Бартосіка "Быў у пана верабейка гаварушчы"

Дзе: 
Минск, Веры Хоружей 3-601
Дата падзеі: 
08.12.2016 - 18:00
Мова падзеi: 
беларуская
Крыніца падзеі: 
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго: 
Для ўсіх

Прэс-клуб і радыё "Свабода" запрашаюць на прэзентацыю кнігі Зьмітра Бартосіка "Быў у пана верабейка гаварушчы". Кніга вырасла з адной з самых любімых слухачамі радыёперадачаў  -- "Падарожжы Свабоды". Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся расказаць толькі напрыканцы жыцця і якія мяняюць звыклае ўяўленне аб тым, што рабілася ў Беларусі ў ХХ стагоддзі.

На прэзэнтацыю завітаюць галоўны рэдактар радыё "Свабода" Аляксандр Лукашук, рэдактар Сяргей Дубавец, пісьменьнік Уладзімір Арлоў. На вечары прагучаць як архіўныя запісы радыё "Свабода", так і песьні Зьмітра Бартосіка. Падзея будзе цікавая для ўсіх, каму цікавая гісторыя Беларусі.

 

 

Партнёры прэс-клуба