Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Прэзентацыя кнігі  “Мазаіка жыцця”

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
19.12.2017 - 17:00
Да: 
19.12.2017 - 19:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Мова падзеi: 
беларуская
Крыніца падзеі: 
Прэс-клуб
Для каго: 
Для журналістаў, што працуюць у галіне культуры

Аляксандр Тамковіч і Прэс-клуб запрашаюць 19 снежня а 17-й на прэзентацыю кнігі  “Мазаіка жыцця”. “МАЗАIКА ЖЫЦЦЯ” -- ПРАЦЯГ “НАЙНОЎШАЙ ГІСТОРЫІ Ў АСОБАХ”!

На  яе старонках пра свой жыццёвы шлях расказваюць: Святлана Алексіевіч, Алена Анісім, Алесь Аркуш, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Сяргей Вераціла, Наталля Гардзіенка, Адам Глобус, Таццяна Грыневіч, Генадзь Драздоў, Ірына Дубянецкая , Максім Жбанкоў, Кася Камоцкая, Алесь Камоцкі, Іван Кірчук, Артур Клінаў, Андрэй  Кудзіненка , Андрэй Курэйчык, Гэнік Лойка,  Віктар Марціновіч, Дзмітрый Падбярэзскі,  Алесь Пашкевіч, Алесь Пушкін,  Барыс Пятровіч, Анатоль Тарас, Андрэй Хадановіч, Алег Хаменка, Сяргей Харэўскі, Юлія Чарняўская,  Васіль Шаранговіч, Віктар Шалкевіч.

Аповеды праілюстраваны ўнікальнымі фота (звыш за 400) сямейных альбомаў.

Прадмова Алеся Бяляцкага.

Вядучая імпрэзы -- Заслужаная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Музычная аранжыроўка -- Сяргей Башлыкевіч.

Створым разам энцыклапедыю сучаснасцi!

Уваход вольны, патрэбна рэгiстрацыя.

 

Партнёры прэс-клуба