Прэзентацыя кнігі Малгажаты Шэйнэрт "Насыпаць горы ў Мінску"

Małgorzata Szejnert Малгожата Шейнерт Польша презентация книги
17 лістапада, чацвер
Прэзентацыя кнігі Малгажаты Шэйнэрт "Насыпаць горы ў Мінску"

“Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – гэтак называецца прысвечаная феномену  Палесся кніга – а яе беларуская версія выйшла нядаўна ў выдавецтве “Логвінаў” – вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы  Малгажаты Шэйнэрт.
 
“Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – таленавіта закручаны  ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя – палешукі, для якіх радзіма – гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.  

На пачатку ХХІ стагоддзя Малгажата Шэйнэрт выпраўляецца балотным шляхам  на пошукі слядоў затопленай Пінскай флатыліі і зніклага Герадотавага мора. Распавядае пра Пінск, родны горад караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусціньскага, які ён сам не паспеў апісаць.  Шэйнэрт адведвае герояў розных нацыянальнасцей, статусаў і часоў. Сярод іх беларускі палітык і польскі сенатар Раман Скірмунт, забіты ў сваім маёнтку; Напалеон Орда – дакументаліст амаль ужо страчанага свету замкаў, палацаў і святынь; вязень сталінскіх лагераў Казімір Свёнтак, які пазней, ужо ў часы свайго кардынальства, выбраў сабе ўбогае жытло на самай гразкай вуліцы Пінска; Рахіль Вейцман з Моталя, маці першага Прэзідэнта Ізраіля і бабка сёмага. Шэйнарт завітвае таксама ў хаты  да  шараговых паляшукоў – тым, хто жыве здалёк ад вялікай палітыкі, сцеражэ сваіх багоў і свае мовы, верыць, што яшчэ можна ўратаваць знішчанае. Кніга аздобленая вялікай колькасцю аўтэнтычных фотаздымкаў.

Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела “Газэты Выборчай”. 

Прэзентацыя кнігі “Насыпаць горы”  з удзелам аўтаркі, а таксама перакладчыц Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч, адбудзецца ў мінскім “Прэс-клубе” (Веры Харужай, 3), а 19.  

Прэзентацыя пройдзе ў рамках “Месяца польскай літаратуры”.  

 
                                                  

Падзяліцца:

2 лістапада 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэзентацыя кнігі Малгажаты Шэйнэрт "Насыпаць горы ў Мінску"

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць