Мінск, вул. Кісялёва, 12-2н, пам. 29
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Прэзентацыя кнігі Анатоля Тараса “Сейбіты беларушчыны”

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
05.11.2019 - 17:00
Да: 
05.11.2019 - 19:00
Уваход:
Па рэгiстрацыях
Для каго: 
Для ўсіх
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Анатоля Тараса “Сейбіты беларушчыны”. 
Кнігу склалі 13 эсе А. Тараса, прысвечаных выдатным дзеячам беларускай культуры ХХ стагоддзя:
 
Ігнат Канчэўскі: Шукальнік беларускага шляха.
Вацлаў Ластоўскі: Вяшчун крывіцкай культуры.
Аркадзь Смоліч: Найлепшы знаўца беларускай зямлі.
Ян Булгак: Вялікі майстра фатаграфіі.
Уладзімір Тэраўскі: Пакуль песня жыве беларуса, жыве беларускі народ.
Янка Купала: Прарок беларускага народа.
Віктар Сташчанюк: Мастак, улюбёны ў свой край.
Кастусь Тарасаў: Знаўца і настаўнік айчыннай гісторыі.
Аляксей Карпюк: Нястомны змагар за праўду.
Анатоль Грыцкевіч: Лідар беларускай гісторыяграфіі.
Яўген Кулік: Рыцар сваёй Айчыны.
Язеп Юхо: Прапагандыст нацыянальнай гісторыі.
Міхась Біч: Гісторык, непажаданы для службоўцаў.
 
Па словах пісьменніка, ён намагаўся паказаць іх унёсак у скарбонку беларускай культуры. 
 
Уваход вольны. 

Партнёры прэс-клуба