Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601
+375 33 361 57 48
Стаць сябрам Меню Зарэзерваваць зал

Прэзентацыя дакладу EAST Center "Інфармацыйная бяспека Беларусі"

Дзе: 
Прэс-клуб (вул. Веры Харужай, 3-601)
Дата падзеі: 
14.12.2017 - 18:00
Да: 
14.12.2017 - 20:00
Мова падзеi: 
беларуская
руская
Крыніца падзеі: 
Інфармацыя ад арганізатараў
Для каго: 
медыйная і аналітычная супольнасці

14 снежня а 18-тай гадзіне у Прэс-клубе Даследчы цэнтр EAST прэзентуе вынікі даследавання "Інфармацыйная бяспека Беларусі: наколькі сур’ёзныя праблемы і што з гэтым рабіць?"

Даследчыкі прааналізавалі медыйны ландшафт Беларусі, каб ацаніць даступнасць крыніцаў дэзынфармацыі, правялі аналіз беларускай прававой і інстытуцыйнай сістэмы ў сферы інфармацыйнай бяспекі, вылічылі індэксы ўразлівасці і ўстойлівасці Беларусі да замежных інфармацыйных атакаў паводле адмысловай метадалогіі, а таксама падрыхтавалі рэкамендацыі, як умацаваць інфармацыйную бяспеку Беларусі.

Выступы экспертаў - Аляксандра Папко, Веранікі Лапуцькі і Андрэя Елісеева, а таксама чакаецца супольная дыскусія.

Прэв'ю

Партнёры прэс-клуба