Прэс-клуб абвяшчае конкурс на стажора!

стажировка
1 жніўня, панядзелак
Прэс-клуб абвяшчае конкурс на стажора!

Семімільнымі крокамі мы ідзем наперад 🙂 і часта нам проста не хапае дадатковых рук і сілаў, каб уцяляць усё задуманае. Таму мы шукаем стажора (адбярэм на конкурснай аснове), які раздзяліў бы з намі працу, стаў бы часткай каманды, а пасля, магчыма, уліўся бы ў яе на сталай аснове.

Умовы: стаж не аплочваецца, але мы можам даць вам рэкамендацыю па выніках стажыроўкі. Таксама, калі ў нас усё складзецца, магчымае далейшае працаўладкаванне.

Што мы прапануем: цікавую працу ў крэатыўнай камандзе на сучаснай нефармальнай пляцоўцы ў цэнтры Мінска, удзел у распрацоўцы новых праектаў і магчымы далейшы ўдзел у іх рэалізацыі. Прафесійны рост і набыццё каштоўнага досведу і новых кантактаў.

Часавы перыяд: 2 месяцы (жнівень-верасень).

Што мы чакаем ад вас: вольнае валоданне англійскай, беларускай, рускай мовамі (пісьмова і вусна), зацікаўленасць журналістыкай як прафесіяй, імкненне ведаць пра медыятрэнды, уменне пісаць артыкулы, працаваць у сацсетках; ініцыятыўнасць, крэатыўнасць, адказнасць, заангажаванасць, самаарганізаванасць, гатоўнасць вучыцца. Занятасць – 10 гадзінаў на тыдзень. 

Падаць заяўкі можна да 31 ліпеня. Ад вас чакаем CV і матывацыйны ліст на мэйл office@press-club.pro

Падзяліцца:

18 ліпеня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэс-клуб абвяшчае конкурс на стажора!

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць